Пэдра Паскаль
Хасэ Пэдра Бальмасэда Паскаль (па-гішпанску: Jose Pedro Balmaceda Pascal; нар. 2 красавіка 1975 году, Сант’яга, Чылі), больш вядомы як Пэдра Паскаль — чылійска-амэрыканскі актор. Выканаўца роляў Абэрына Мартэла ў чацьвертым сэзоне сэрыялу «Гульня стальцоў»[2], Хаўера Пэньі ў сэрыяле «Наркі» ды галоўнага пэрсанажу сэрыялу «Мандалорац».
Пэдра Паскаль | |
Pedro Pascal | |
Паскаль на San Diego Comic-Con International-2014 | |
Імя пры нараджэньні | Jose Pedro Balmaceda Pascal |
---|---|
Дата нараджэньня | 2 красавіка 1975 (49 гадоў) |
Месца нараджэньня | Сант’яга |
Месца вучобы | |
Занятак | актор |
Навуковая сфэра | кінаіндустрыя[d], сцэнічнае мастацтва[d], акторства[d][1] і кінаакторства[d] |
Гады дзейнасьці | 1996 — цяпер |
Сябра ў | LAByrinth Theater Company[d] |
Бацька | José Balmaceda[d] |
Маці | Verónica Pascal[d] |
Узнагароды | |
IMDb | ID nm0050959 |
Подпіс | |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьПэдра Паскаль нарадзіўся ў Сант’яга[3], але неўзабаве па ягоным нараджэньні сям’я атрымала палітычны прытулак у Даніі, паколькі ў Чылі дзейнічала вайсковая дыктатура Аўгуста Піначэта[4]. Гадаваўся Пэдра ў акрузе Орындж (акруга, Каліфорнія) (Каліфорнія) і Сан-Антоніё (Тэхас)[5], навучаўся ў Мастацкай школе акруг Орындж і Тыскай школе мастацтваў(en) Нью-Ёрскага ўнівэрсытэту[4].
Паскаль выконваў ролі ў розных сэрыялах, сярод якіх «Бафі — забойца вампіраў», «Добрая жонка», «Радзіма», «Мэнталіст» і «Грэйслэнд»[6], у адным эпізодзе сэрыялу «Закон & парадак: Злачынны намер». У чэрвені 2013 року ён зьняўся ў ролі Абэрына Мартэла ў чацьвертым сэзоне сэрыялу «Гульня стальцоў» каналу HBO[7], а ў 2015 выканаў ролю агента Ўправы па барацьбе з наркотыкамі ЗША Хаўера Пэньі ў арыгінальным шоў Netflixу «Наркі».
У 2017 Пэдра Паскаль сыграў ролі агента Віскі ў «Раяліст: Залатое колца» і найміта Пэра Товара ў «Вялікай сьцяне». У 2018 Паскаль быў Дэйвам Ёркам, галоўным антаганістам трылеру «Раўняльнік 2».
У 2019 року стаў выканаўцам галоўнай ролі ў сэрыяле з сусьвету «Зорных войнаў» «Мандалорац».
Фільмаграфія
рэдагавацьФільмы
рэдагавацьРок | Назва | Роля | Заўвагі |
---|---|---|---|
2005 | «Сёстры» | Стыў | |
2011 | «Бюро карэктаваньня» | Пол дэ Санта | |
2011 | «Маленькая салодкая хлусьня» | Паўліна | |
2014 | «Крывасмокія вырадкі» | Макс | |
2015 | «Слодычы» | Блізьнятка Пітэр | |
2016 | «Вялікая сьцяна» | Пэра Товар | |
2017 | «Раяліст: Залатое колца» | Джэк Дэніелз / агент Віскі | |
2018 | «Пэрспэктыва» | Эзра | |
2018 | «Раўняльнік 2» | Дэйв Ёрк | |
2018 | «Калі б вуліца Біл магла гаварыць» | П’етра Альварэс | |
2019 | «Трайная граніца» | Франсыска «Зубатка» Маралес | |
2020 | «Цуда-жанчына 1984» | Максвэл Лорд |
Тэлебачаньне
рэдагавацьРок | Назва | Роля | Заўвагі |
---|---|---|---|
1999 | «Дабро супраць зла» | Грэгар Нью | сэрыя: «Gee Your Hair Smells Evil» |
1999 | «Дзелавы цэнтар» | Голас сэрыя: «Hot Spot» | |
1999 | «Распранутыя» | Грэг | 3 сэрыі |
1999 | «Бафі — забойца вампіраў» | Эдзі | сэрыя: «The Freshman» |
2000 | «Крануты анёлам» | Рыкі | сэрыя: «Stealing Hope» |
2001 | «Паліцэйская ўправа Нью-Ёрку» | Шэйн «Дыё» Морысі | сэрыя: «Oh Golly Goth» |
2001 | «Зямля супраць павука» | Гатычны хлопец | Тэлефільм |
2006 | «Закон & парадак: Злачынны намер» | Кэвін «Кіп» Грын | сэрыя: «Weeping Willow» |
2006 | «Бяз сьледу» | Кайл Ўілсан | сэрыя: «Candy» |
2008 | «Закон & парадак» | Тыта Кабаса | сэрыя: «Tango» |
2009 | «Закон & парадак: Злачынны намер» | Рэджы Лакмэн | сэрыя: «The Glory That Was…» |
2009—2011 | «Добрая жонка» | Натан Ландры | 6 сэрыяў |
2010 | «Мэдсястра Джэкі» | Стыў | сэрыя: «Twitter» |
2011 | «Пагасіце вагні» | Амар Асарыян | 4 сэрыі |
2011 | «Браты і сёстры» | Зак Ўэлісан | 2 сэрыі |
2011 | «Закон & парадак: Аддзел асаблівых ахвяраў» | Спэцагент Грыер | сэрыя: «Smoked» |
2011 | «Анёлы Чарлі» | Фрыдрык Мэрсэр | сэрыя: «Angels in Paradise» |
2011 | «Цуда-жанчына» | Эд Індэліката | Пілётная сэрыя |
2011 | «Паведамленьне пра раскрыцьцё: Правал Сэма Экса» | Камандантэ Вэракруз | Тэлефільм |
2012 | «Цела як доказ» | Зак Гофман | сэрыя: «Falling for You» |
2012 | «CSI: Месца злачынства» | Кайл Гартлі | сэрыя: «Malice in Wonderland» |
2013 | «Нікіта» | Лаем | сэрыя: «Aftermath» |
2013 | «Чырвоная ўдава» | Джэй Кастыльё | 4 сэрыі |
2013 | «Грэйслэнд» | Хуан Бадыльё | 9 сэрыяў |
2013 | «Радзіма» | Дэвід Партыльё | сэрыя: «Tin Man Is Down» |
2013 | «Шостая зброя» | Спэцагент Артэга | Пілётная сэрыя |
2014 | «Мэнталіст» | Маркус Пайк | 7 сэрыяў |
2014 | «Выстаўленыя» | Оскар Кастра Варгас | Пілётная сэрыя |
2014 | «Гульня стальцоў» | Абэрын Мартэл | 7 сэрыяў |
2015—2017 | «Наркі» | Хаўер Пэнья | асноўная роля |
2019—2020 | «Мандалорац» | Мандалорац / Манда / Дын Джарын | галоўная роля |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Pascal, Pedro // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Rebecca Martin. Who Is Pedro Pascal? 5 Things to Know About Oberyn Martell Actor (анг.) // Wetpaint, 28 чэрвеня 2013 г. Праверана 14 лістапада 2015 г.
- ^ Robert Ito. A Lethal Prince, Even if a Bit Clumsy (анг.) // New York Times, 28 сакавіка 2014 г. Праверана 14 лістапада 2015 г.
- ^ а б Pat H. Broeske. The Viper Prince (анг.) // Orange Coast, 28 красавіка 2014 г. Праверана 14 лістапада 2015 г.
- ^ Gina McIntyre. ‘Game of Thrones’: Red Viper actor Pedro Pascal hates spoilers too (анг.) // Los Angeles Times, 12 траўня 2014 г. Праверана 14 лістапада 2015 г.
- ^ Ng, Philiana (5 лістапада 2012) 'The Good Wife' Actor Checks Into USA's 'Graceland' in Major Arc (Exclusive) (анг.). The Hollywood Reporter. Праверана 14 лістапада 2015 г.
- ^ James Hibberd. 'Game of Thrones' casts major season 4 role: Oberyn the Red Viper -- EXCLUSIVE (анг.) // Entertainment Weekly, 28 чэрвеня 2013 г. Праверана 14 лістапада 2015 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьПэдра Паскаль — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Пэдра Паскаль (анг.) на сайце IMDb