Гульня тронаў

амэрыканскі тэлесэрыял
(Перанакіравана з «Гульня стальцоў»)

«Гульня́ тро́наў» ці «Гульня́ стальцо́ў» (па-ангельску: Game of Thrones) — амэрыканскі драматычны тэлесэрыял у жанры фэнтэзі, створаны па матывах цыкля раманаў «Сьпеў лёду і агню» пісьменьніка Джорджа Мартына. Сэрыял здымаецца для кабэльнага тэлеканала HBO пад кіраўніцтвам Дэйвіда Бэніёфа і Дэніэла Ўайса. Здымкі тэлесэрыяла вядуцца ў некалькіх краінах, уключаючы Паўночную Ірляндыю, Мальту, Харватыю, Ісьляндыю і Марока. Прэм’ера першага сэзону ў ЗША адбылася на канале HBO 17 красавіка 2011 году, а па стане на 2013 год былі цалкам паказаны тры сэзоны. У красавіку 2013 году сэрыял быў падоўжаны на чацьвёрты сэзон, які будзе паказаны ўвесну 2014 году[4]. У Расеі тэлесэрыял паказвалі тэлеканалы Fox Life, РЕН ТВ і Amedia Premium. У Беларусі тэлесэрыял паказвае 8 тэлеканал.

Гульня стальцоў
Game of Thrones
Жанр тэлесэрыял-баявік[d][1][2][3][…], прыгодніцкі тэлесэрыял[d][1][2][3][…], фэнтэзійны тэлесэрыял[d][1][2][3][…], тэлевізійная драма[d][1][2][3][…], трагедыя[1][2][3][…] і тэлесэрыял — экранізацыя раману[d]
Сцэнарыст Дэйвід Бэніёф
Джордж Р. Р. Мартын
Д. Б. Ўайс
Заснаваны на Сьпеў лёду і агню
Прадусар Джо Бэрн
Дэйвід Бэніёф
Гайман Кейсэдзі
У ролях Шон Бін
Эмілія Кларк
Пітэр Дынклэйдж
Мікалай Костэр-Вальдаў
Лена Гэдзі
Марк Эдзі
Кіт Гэрынгтан
Алфі Ален
Джэк Глісан
Ен Глен
Мішэль Фэйрлі
Эйдан Гілен
Карыс ван Гаўтэн
Чарлз Дэнс
Кампазытар Рамін Джавадзі
Вытворчасьць HBO
Распаўсюд Warner Bros. Television Studios[d], Microsoft Store[d], Hulu[d] і HBO Max[d]
Дата выхаду з 17 красавіка 2011
Працягласьць 66 ± 16 хвіліна
Краіна ЗША
Мова ангельская
Старонка на IMDb
Афіцыйны сайт

Дзеяньне «Гульні стальцоў» адбываецца ў выдуманым сьвеце, які нагадвае сярэднявечную Эўропу, у канцы доўгага лета. У сэрыяле адначасова дзейнічае мноства пэрсанажаў і разьвіваецца некалькі зьвязаных адзін з адным сюжэтных лініяў. Адна зь іх прысьвечана барацьбе некалькіх уплывовых сямействаў за сталец каралеўства; другая — аб спробах зьбяднелага ордэна, які ахоўвае старажытную Сьцяну на поўначы краіны, супрацьстаяць звышнатуральнай пагрозе звонку; трэцяя — аб падарожжы выгнанай прынцэсы-спадчыньніцы таго ж стальцу па краінах усходу ў спробах знайсьці сабе хаўрусьнікаў для вяртаньня на радзіму. У сэрыяле зьяўляюцца фантастычныя істоты, такія, як цмокі і нежыць. Для «Гульні стальцоў» характэрна адсутнасьць строга станоўчых і строга адмоўных пэрсанажаў, многія героі зьдзяйсняюць неадназначныя ўчынкі і могуць загінуць на экране нечакана для гледача[5]. У сэрыяле закранаюцца пытаньні палітыкі, рэлігіі, грамадзянскай вайны, становішча жанчынаў у грамадзтве, злачынства і пакараньня. Спэцыяльна для сэрыяла былі распрацаваны некалькі штучных моваў, як то датракійская мова.

Тэлесэрыял зьяўляецца адным з самых буйнабюджэтных праектаў на сучасным амэрыканскім тэлебачаньні і самым дарагім у жанры фэнтэзі. Паказаныя сэзоны «Гульні стальцоў» атрымалі высокія водгукі крытыкаў, хоць многія зь іх адмоўна паставіліся да празьмернасьці ў сэрыяле крывавага гвалту і эратычных сцэнаў. Вакол «Гульні стальцоў» паўстала шырокая фан-супольнасьць.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Гульня тронаўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў