Пэгас (сузор’е)

сузор’е ў паўночным паўшар’і

Пэга́с (па-лацінску: Pegasus, Peg) — сузор’е ў паўночнай частцы зорнага неба, названае ў гонар Пэгаса з старажытнагрэцкай міталёгіі. Адно з найбуйнейшых сузор’яў (1121 кв. градус, што ставіць яго на 7-е месца паводле плошчы), яно было адным з 48 сузор’яў, пералічаных Пталемэем, і застаецца адным з 88 сучасных сузор’яў).

Пэгас
Пэгас
Лацінская назва Pegasus
 · у родным склоне Pegasi
 · скарот Peg
Простае ўзьняцьцё 23г
Схіленьне +20°
Квадрант NQ4
Плошча 1121 кв. гр. (7-е)
Зорак паводле Баера/Флэмстыда 88
Зорак з плянэтамі 12
Зорак ярчэй за 3.00m 5
Зорак у 10 пк (32,62 сьв. г.) 3
Найярчэйшая зорка ε Peg (Эніф) (2,38m)
Найбліжэйшая зорка EQ Peg
(20,38 сьв. г., 6,25 пк)
Аб’екты Мэсье 1
Мэтэорныя патокі Ліпеньскія Пэгасыды
Памежныя сузор’і
Назіраецца ў шыротах паміж +90° і −60°.
Найлепш назіраецца ў 21:00 на працягу кастрычніка.

На тэрыторыі Беларусі можна назіраць улетку, увосень і на пачатку зімы.[1]

Адметнасьці

рэдагаваць

α, β і γ Пэгаса разам з α Андрамэды ўтвараюць буйны астэрызм, вядомы як «Квадрат Пэгаса».

51 Пэгаса — першая зорка, падобная да Сонца, у якой была адкрытая экзаплянэта.[2] IK Пэгаса — найбліжэйшы да Зямлі кандыдат у звышновыя зоркі.

Дзякуючы спэктральнаму аналізу экзаплянэты HD 209458 b, упершыню зьявіўся доказ існаваньня атмасфэрнай вадзяной пары па-за межамі Сонечнай сыстэмы. Адначасова, удалося атрымаць здымкі плянэт зоркі HR 8799 простым мэтадам, а ня толькі назіраць ускосныя прыкметы існаваньня плянэт.

Названыя зоркі

рэдагаваць
Назва Абазначэньне Баера Паходжаньне Значэньне
Маркаб α Арабская конскае сядло
Шэат β Арабская нага
Альгеніб γ Арабская бок
Эніф ε Арабская нос
Гомам ζ Арабская высокі духам
Матар η Арабская шчасьлівы зорны дождж
Багам θ Арабская быдла
Садальбары μ Арабская шчасьлівая зорка цудоўнага

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Пэгас (сузор’е)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Каардынаты:   23г 00х 00с, +20° 00′ 00″