Рыбы (сузор’е)
сузор’е
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Рыбы (жывёлы), Рыбы (знак задыяку).
Ры́бы (па-лацінску: Pisces, Psc) — задыякальнае сузор’е ў экватарыяльным поясе нябеснай сфэры, бачнае ў Беларусі ўлетку, увосень і ў пачатку зімы[1]. Сымбалем сузор’я зьяўляецца знак (у Юнікодзе ♓). Сузор’е ляжыць між Вадалівам на захадзе і Баранам на ўсходзе. У Рыбах, як і ў сузор’і Дзевы, экліптыка перасякае нябесны экватар — такім чынам у сузор’і знаходзіцца пункт вясеньняга раўнадзенства[1].
Рыбы | |
Лацінская назва | Pisces |
---|---|
· у родным склоне | Piscium |
· скарот | Psc |
Простае ўзьняцьцё | 1г |
Схіленьне | +15° |
Квадрант | NQ1 |
Плошча | 889 кв. гр. (14-е) |
Зорак паводле Баера/Флэмстыда | 86 |
Зорак з плянэтамі | 13 |
Зорак ярчэй за 3.00m | 0 |
Зорак у 10 пк (32,62 сьв. г.) | 8 |
Найярчэйшая зорка | η Psc (3,62m) |
Найбліжэйшая зорка | Зорка ван Маанэна (14,07 сьв. г., 4,31 пк) |
Аб’екты Мэсье | 1 |
Мэтэорныя патокі | Пісцыды |
Памежныя сузор’і | Трыкутнік Андрамэда Пэгас Вадаліў Кіт Баран |
Назіраецца ў шыротах паміж +90° і −65°. Найлепш назіраецца ў 21:00 на працягу лістапада. |