Старажытнагрэцкая міталёгія
Старажытнагрэцкая міталёгія была асноваю адной з найдаўнейшых цывілізацыяў сьвету — Старажытнай Грэцыі, калыскі сучаснай цывілізацыі[1][2][3]. Разглядаючы багоў, бостваў ды герояў старажытнагрэцкіх мітаў, можна пабачыць разьвіцьцё сучаснага грамадзтва: як яно зьмяняла сваё стаўленьне да сілаў прыроды, да супольнага ды індывідуальнага. Дзякуючы старажытнагрэцкім мітам можна судзіць пра тое, як зараджаліся асновы тэалёгіі ды касмалёгіі. Зрэшты, надзвычайная каштоўнасьць фэномэну старажытнагрэцкай міталёгіі палягае ў тым, што яна падштурхнула людзей да неабходнасьці інтэлектуальнага разьвіцьця, да зьяўленьня шматлікіх навук, як лёгікі, матэматыкі, рыторыкі і г. д.
Крыніцы
рэдагавацьГэта — накід артыкула пра антычную міталёгію. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |