Вадаліў (сузор’е)
Вадаліў (па-лацінску: Aquarius, Aqr) — задыякальнае сузор’е, разьмешчанае крыху паўднёвей за нябесны экватар паміж Казярогам і Рыбамі. Сымбалем Вадаліва зьяўляецца знак (у Юнікодзе ♒), які сымбалізуе ваду.
Вадаліў | |
Лацінская назва | Aquarius |
---|---|
· у родным склоне | Aquarii |
· скарот | Aqr |
Простае ўзьняцьцё | 23г |
Схіленьне | −15° |
Квадрант | SQ4 |
Плошча | 980 кв. гр. (10-е) |
Зорак паводле Баера/Флэмстыда | 97 |
Зорак з плянэтамі | 11 |
Зорак ярчэй за 3.00m | 2[1] |
Зорак у 10 пк (32,62 сьв. г.) | 7 |
Найярчэйшая зорка | β Aqr (2,91m) |
Найбліжэйшая зорка | EZ Aqr (11,27 сьв. г., 3,45 пк) |
Аб’екты Мэсье | 3 |
Памежныя сузор’і | Рыбы Пэгас Малы Конь Дэльфін Арол Казярог Паўднёвая Рыба Скульптар Кіт |
Назіраецца ў шыротах паміж +65° і −90°. Найлепш назіраецца ў 21:00 на працягу кастрычніка. |
Вадаліў — адно з найстарэйшых сузор’яў на шляху прахаджэньня Сонца (то бок задыякальных). У II стагодзьдзі н. э. Пталемэй пералічыў сузор’е Вадаліва ў сваім творы «Альмагест», адкуль яно перайшло ў лік 88 сучасных сузор’яў. Рэгіён зорнага неба, у якім знаходзіцца Вадаліў, называюць «Мора» або «Вада», бо ён зьмяшчае сузор’і, пэўным чынам датычныя воднай тэматыкі (Казярог, Кіт, Гідра і іншыя).
Мастацкае ўвасабленьне
рэдагавацьУ ілюстрацыях да зорных атлясаў найярчэйшыя зоркі складаюць фігуру мужчыны, а цямнейшыя зоркі — судзіну, зь якой струмяніцца вада. Яна цячэ ў пашчу паўднёвай рыбе.
Астралёгія
рэдагаваць- Асноўны артыкул: Вадаліў (знак задыяку)
Ад 2002 году Сонца праходзіць па экліптыцы праз сузор’е Вадаліва з 16 лютага да 11 сакавіка. У трапічнай астралёгіі чарга Вадаліва настае з 20 студзеня да 19 лютага, а ў сыдэрычнай астралёгіі — з 15 лютага да 14 сакавіка.
У 1960-х набыло папулярнасьць меркаваньне пра астралягічную Эру Вадаліву. Яна будзе цягнуцца да 2597 году, пакуль Сонца ня зьявіцца ў час раўнадзенства ў іншым сузор’і.[1]
Крыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Thompson, Robert Bruce; Thompson, Barbara Fritchman Illustrated Guide to Astronomical Wonders. — O'Reilly Media, 2007. — ISBN 978-0-596-52685-6
- Ridpath, Ian Stars and Planets Guide. — 3rd ed. — Princeton University Press, 2001. — ISBN 0-691-08913-2
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьВадаліў (сузор’е) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў