Яшчарка (сузор’е)

сузор’е

Я́шчарка (па-лацінску: Lacerta, Lac) — сузор’е ў паўночнай частцы зорнага неба, адно з 88 сузор'яў дзейнай наменклатуры IAU (1930), названае паводле яшчарак — падатраду атраду лускаватых клясы паўзуноў. Гэтае невялікае і цёмнае сузор’е было створана ў 1687 годзе астраномам Янам Гэвэліем. Найярчэйшыя зоркі Яшчаркі разам складаюць літару W, за што сузор’е часам называюць «Малой Касіяпэяй». Яшчарка разьмешчаная побач зь Лебедзьдзю, Касіяпэяй, Андрамэдай і іншымі. Праз паўночную частку сузор’я праходзіць Млечны Шлях.

Яшчарка
Яшчарка
Лацінская назва Lacerta
 · у родным склоне Lacertae
 · скарот Lac
Простае ўзьняцьцё 22,5г
Схіленьне +45°
Квадрант NQ4
Плошча 201 кв. гр. (68-е)
Зорак паводле Баера/Флэмстыда 17
Зорак з плянэтамі 12
Зорак ярчэй за 3.00m 0
Зорак у 10 пк (32,62 сьв. г.) 1
Найярчэйшая зорка α Lac (3,76m)
Найбліжэйшая зорка EV Lac
(16,47 сьв. г., 5,05 пк)
Аб’екты Мэсье 0
Памежныя сузор’і
Назіраецца ў шыротах паміж +90° і −40°.
Найлепш назіраецца ў 21:00 на працягу кастрычніка.

Літаратура

рэдагаваць
  • Ridpath, Ian; Tirion, Wil Stars and Planets Guide. — Princeton University Press, 2001. — ISBN 0-691-08913-2
  • Ridpath, Ian; Tirion, Wil Stars and Planets Guide. — Princeton University Press, 2007. — ISBN 978-0-691-13556-4

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Яшчарка (сузор’е)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Каардынаты:   22г 30х 00с, +45° 00′ 00″