Пытальнік
Пыта́льнік (?) — знак прыпынку, ставіцца звычайна ў канцы сказу для выражэньня пытаньня альбо сумненьня.
Пытальнік | |
? | |
◄ ※ †‡ ! ¡¿ ? ⸮ ‽ ~ ⹀ ► | |
Зьвесткі | |
---|---|
Тып | друкарскі знак; |
Назва ў Юнікодзе | question mark
|
Юнікод | U+003F |
HTML | ? |
UTF-16 | 0x3F |
URL-код | %3 |
усе сымбалі · лацінка · кірыліца · грэцкія · дыякрытыкі · валюты · дапамога |
Правілы выкарыстаньня
рэдагавацьПытальнік ставіцца ў канцы простага сказа (у тым ліку слова-сказа), якім выражаецца прамое пытаньне:
«Адкуль тут музыка нясецца? Чыя тут песьня ў душу льецца?»— Я. Колас
Пытальнік ставіцца ў канцы складаназалежнага сказа, калі пытаньне выражана ў галоўнай і даданай частках або толькі ў галоўнай:
«Край мой родны! Дзе ж у сьвеце край другі такі знайсьці, дзе б магла так, поруч зь сьмецьцем, гожасьць пышная ўзрасьці?»— Я. Колас
Пытальнік можа ставіцца ў канцы складаназалежнага сказу й тады, калі прамое пытаньне заключаецца ў даданай частцы:
«І скажы, дзядок, адкуль хмары гэтыя выходзяць?»— Я. Колас
Пытальнік ставіцца ў канцы складаназлучанага й бяззлучнікавага складанага сказа, калі кожная яго частка або толькі апошняя частка выражае пытаньне:
«Ці гэта казку лес складае, ці даль ачнулася нямая й немасьць песьняй парушала?»— Я. Колас
У пытальных сказах з аднароднымі часьцінамі сказу пытальнік можа ставіцца пасьля кожнага аднароднага члена з мэтай разьдзяленьня пытаньня:
«Стрэл адзінокі рэхам трывожна глухім дакаціўся да іх. Што гэта? Стрэл паляўнічы? Ці знак таямнічы?»
У розных мовах
рэдагаваць- У гішпанскай мове таксама выкарыстоўваецца перавернуты пытальнік (¿, U+00BF), які ставіцца ў пачатку фразы ў дадатак да звычайнага пытальніка ў канцы. Напрыклад: ¿Qué tal? («Як справы?»).
- У францускай мове пытальнік, як і некаторыя іншыя знакі пунктуацыі, аддзяляецца ад слова прабелам, напрыклад: Qu’est-ce que tu dis ? («Што ты кажаш?»).
- Ува арабскай мове і ў мовах, якія выкарыстоўваюць арабскую графіку (напрыклад, пэрсыдзкая мова), пытальнік пішацца наадварот (؟, U+061F).