Клічнік
Клі́чнік (!) — знак прыпынку, які ўказывае на пачуцьці слова, крык і выконвае адасабляльную задачу, ставіцца ў канцы сказу для выражэньня зьдзіўлення, прызыву, моцнага пачуцьця, хваляваньня й таму падобнага.
Клічнік | |
! | |
◄ * ⁂ ※ †‡ ! ¡¿ ? ⸮ ‽ ► | |
Зьвесткі | |
---|---|
Тып | друкарскі знак; |
Назва ў Юнікодзе | exclamation mark
|
Юнікод | U+0021 |
HTML | ! |
UTF-16 | 0x21 |
URL-код | %21 |
усе сымбалі · лацінка · кірыліца · грэцкія · дыякрытыкі · валюты · дапамога |
Правілы выкарыстаньня
рэдагавацьКлічнік ставіцца ў канцы простага й складанага сказаў, якія вымаўляюцца з клічным пачуцьцём:
«Эх, і прывабныя стаяць летнія дзянькі!»
Клічнік ставіцца пасьля звароткаў, якія стаяць у пачатку або ў канцы сказа, пасьля выклічнікаў і гукаперайманьняў, што стаяць у пачатку, у сярэдзіне ці ў канцы сказа, калі гэтыя словы вымаўляюцца з клічным пачуцьцём:
«Піліпчык! Нясі зь істопкі, што там ёсьць у нас. Людзям час даўно сьнедаць»
Клічнік ставіцца ў канцы слоў і сказаў, якімі пачуцьцёва перадаюцца прывітаньні, развітаньні, віншаваньні, пажаданьні, заклікі і інш.:
«Усім народам — мір і шчасце!»— А. Астрэйка
Клічнік можа ставіцца ў дужках для выражэньня пачуцьцёвых адносін да зьместу выказваньня:
«Сцэна (дадатковая), якая падвешана (!) над звычайнай сцэнай, важыць зноў жа ні многа ні мала — сорак пяць тон…»— А. Васілевіч
У гішпанскай мове таксама выкарыстоўваецца перавернуты клічнік (¡, U+00A1), які ставіцца ў пачатку сказу ў дадатак да звычайнага клічніка ў канцы.
У матэматыцы клічнікам пазначаецца фактарыял:
ці субфактарыял:
Два клічнікі пазначаюць падвойны фактарыял:
здабытак заканчваецца адзінкай для няцотных і двойкай для цотных лікаў.
Квантар існаваньня ў спалучэньні з клічнікам ( ) азначае «існуе й адзіны».
Таксама ў матэматычнай лёгіцы і ў запісе рашэньняў і доказаў выкарыстоўваецца патройны клічнік !!!, які пазначае «супярэчнасьць».
Спалучэньне сымбаляў «?!» чытаецца, як «трэба даказаць».