Прэмія Сьвятланы Навумавай

Прэмія Сьвятланы Навумавай заснавана ў 2011 годзе ў гонар беларускага палітоляга і паліттэхноляга Сьвятланы Навумавай (1956—2011), адной са стваральніц грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду».

Прэмія Сьвятланы Навумавай
Краіна
Першае прысуджэньне2011

Заснавальнікі прэміі — грамадзкае аб’яднаньне «Гавары праўду» і супольнасьць экспэртаў у сфэры палітыкі.

Першая цырымонія ўручэньня прэміі адбылася ў 2012 годзе. Цырымонія заўсёды праводзіцца 1 сакавіка, у дзень нараджэньня Сьвятланы Навумавай. Акрамя прэміі, ляўрэаты атрымліваюць мэдаль і ганаровы дыплём[1]

Намінацыі рэдагаваць

Прэмія ўручаецца ў наступных намінацыях:

  • Палітыка (для маладых палітыкаў ва ўзросьце да 35 гадоў, іншая назва — «Надзея года»)
  • Палітычная навука
  • Палітычная журналістыка
  • Дадатковыя намінацыі: грамадзянскі ўчынак, задума году

Права намінаваць на прэмію маюць аўтары артыкулаў і навуковых прац, беларускія палітыкі, навукоўцы, журналісты і арганізацыі (палітычныя партыі, НДА, творчыя арганізацыі). Варта адзначыць, што аргакамітэт мае права ўводзіць дадатковыя намінацыі.

Ляўрэаты вызначаюцца журы шляхам галасаваньня. У журы ўваходзяць вядомыя палітыкі, навукоўцы, журналісты, у тым ліку заснавальнікі «Гавары праўду». У 2020-м годзе дадаткова праводзілася галасаваньне сярод карыстальнікаў сацыяльных сетак.

Ляўрэаты рэдагаваць

2012 год[2]:

2013 год[3][4]:

2014 год[5]:

2015 год[6]:

2020 год[7]:

Меркаваньні рэдагаваць

Уладзімер Дунаеў, старшыня агркамітэту прэміі, былы прарэктар ЭГУ:

Прэмія Навумавай — гэта рэдкі ў нашым жыцьці прыклад інструмэнта памяці. Ён важны не толькі таму, што не дае забыць годнага чалавека, але і таму, што прымушае памятаць пра тыя маральныя імпэратывы, якім павінны падпарадкоўвацца і палітыка, і журналістыка, і палітычная навука. Гэта тыя сфэры, у якіх Святлана Андрэеўна была адметнай фігурай і ў якія імкнулася прыўнесьці больш прыстойнасьці і сумленнасці[8]

Сьвятлана Калінкіна, шэф-рэдактар «Народнай Волі», ляўрэат прэміі 2012 году ў намінацыі «Палітычная журналістыка»:

Я атрымлівала за сваё жыцьцё шмат усялякіх прэмій. Але ўпершыню атрымала прэмію на сваёй роднай зямлі, у Беларусі. І я вельмі рада гэтаму[2]

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Прэмія Сьвятланы Навумавайсховішча мультымэдыйных матэрыялаў