Прэзыдэнцкія выбары ў ЗША 2024 году

(Перанакіравана з «Прэзыдэнцкія выбары ў ЗША (2024)»)

Чарговыя прэзыдэнцкія выбары ў ЗША заплянаваныя на 5 лістапада 2024 году, а прэзыдэнт уступіць у паўнамоцтвы 20 студзеня 2025 году, калі ўсё пойдзе паводле плянаў. На выбарах можа быць абраны 47-ы прэзыдэнт ЗША, калі 46-ы прэзыдэнт Джо Байдэн прайграе выбары.

Сыстэма выбараў

рэдагаваць

Галасаваць можа грамадзянін ЗША, які пастаянна пражывае на тэрыторыі 50 штатаў або сталічнай акругі, не знаходзіцца ў турме на момант галасаваньня і нарадзіўся ў адным з штатаў ці акрузе Вашынґтон. Асобы, якія нарадзіліся грамадзянамі ЗША і пераехалі жыць у іншыя краіны, могуць галасаваць з-за мяжы, іх галасы таксама ўдзельнічаюць у праймэрызу.

Абірацца на пасаду Прэзыдэнта ЗША можа чалавек, які нарадзіўся ў ЗША і старэйшы за 35 гадоў. З другой паловы XIX стагодзьдзя прэзыдэнты заўсёды абіраюцца з Дэмакратычнай альбо Рэспубліканскай партый. Кандыдатам ад партыі на пасаду прэзыдэнта становіцца чалавек, які перамог у партыйных праймерыз.

ЗША на дадзены момант з’яўляецца апошняй дзяржавай у свеце, дзе няма прамога галасаваньня. Галасаваньне праходзіць па мажарытарнай сістэме, пры якой патрэбна набраць як мінімум 50 %+1 голас, каб перамагчы галасы Калегіі выбаршчыкаў у 48 з 50 штатаў [1]. Кожнаму штату дазволена пэўная колькасьць выбаршчыкаў (з 3 да 55 па перапісу насельніцтва ЗША 2020) у залежнасьці ад насельніцтва. Галасоў заўсёды не меней трох на штат, бо галасы раўняюцца колькасьці чальцоў Палаты прадстаўнікоў — у залежнасьці ад насельніцтва (не меней аднаго), і двум сенатарам ад штату. Акруга Калюмбія атрымлівае права галасаваньня на выбарах трыма галасамі. Колькасьць удзельнікаў Парлямэнту ЗША і выбаршчыкаў раўняецца 538. Каб стаць прэзыдэнтам, патрэбна набраць 270 галасоў выбаршчыкаў[2].

Кандыдаты

рэдагаваць

Дэмакратычная партыя

рэдагаваць

Джо Байдэн, дзеючы 46-ы прэзыдэнт ЗША, заявіў, што ён збіраецца ісьці на другі тэрмін[3] На момант выбараў яму споўніцца 82 гады. Ён ужо зьяўляецца найбольш старым прэзыдэнтам па ўзросту ўступленьня на гэтую пасаду па выніках выбараў 2020 году. Акрамя яго, яшчэ ніхто не заявіў афіцыйна, што ён будзе кандыдатам у праймерыз. Да катэгорыі больш патэнцыяльных кандыдатаў на гэтыя выбары адносяць 48 віцэ-прэзыдэнта Камалу Гарыс, мэра Нью-Ёрка Эрыка Адамза, і гэтыя кандыдаты могуць стаць другімі прэзыдэнтамі з чырвоным колерам скуры (першы — Барак Абама), а Камала Гарыс можа стаць яшчэ і першай жанчынай на посьце прэзыдэнта ЗША. Таксама міністар транспарту Піт Бутыджыч, які можа стаць першым прэзыдэнтам — адкрытым геям за межамі Эўропы і ЗША, і ўжо стаў першым адкрытым геям кабінета ЗША.

Рэспубліканская партыя

рэдагаваць

45-ы прэзыдэнт краіны Дональд Трамп заяўляў, што мог бы паспрабаваць пайсці на другі тэрмін прэзідэнцтва[4], і мае на гэта права па Канстытуцыі ЗША. Калі ён пераможа на выбарах 2024 году, то стане другім прэзыдэнтам пасля Гровэра Кліўленда, які абраўся на другі тэрмін з разрывам, і традыцыйна ён будзе лічыцца 45-ы і 47-ы прэзыдэнтам.

Пасьля пераможных для Трампа прэзыдэнцкіх дэбатаў 27 чэрвеня 2024 году, палітычныя апанэнты зьмясьцілі ў сацыяльных сетках некалькі заклікаў да яго забойства, бо яго перадвыбарчая падтрымка стала пераважнай. Сярод іншага, такія заклікі зрабілі: 70-гадовы ангельскі эўракамуніст, які працаваў тэлевядоўцам на дзяржаўную «Брытанскую вяшчальную карпарацыю», і 66-гадовая акторка зь Іліною[5]. 14 ліпеня 2024 году Дональд Трамп атрымаў агняпальнае раненьне вуха ў выніку замаху на перадвыбарчым сходзе ў Пэнсыльваніі (горад Батлер). У выніку нападу загінуў 50-гадовы пажарнік Коры Кампэратор. Яшчэ два ўдзельнікі сходу былі параненыя. Фэдэральнае бюро расьсьледаваньняў паведаміла, што нападнікам быў 20-гадовы Томас Крукс. Ён быў застрэлены снайпэрам Таемнай службы ЗША[6].

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ выключэньні — Мэн і Нэбраска. Яны падзяляюцца на акругі і ўжо там абіраюцца кандыдаты па мажарытарнай сістэме. Нэбраска на 2022 год мае 5 электаральных галасоў, Мэн — 4.
  2. ^ Як Выбіраюць Прэзыдэнта Ў ЗША? Як Працуе Выбарчая Сістэма? Прэзідэнцкія Выбары Ў ЗША
  3. ^ Байдэн мае намеры зноў удзельнічаць у прэзыдэнцкіх выбарах ЗША ў 2024 годзе
  4. ^ Трамп паабяцаў вярнуцца ў Белы дом
  5. ^ Ліз Сторэр. Левыя пагражаюць Дональду Трампу «забойствам» пасьля тыдня дэбатаў (анг.) // Тэлеканал «Нябесныя навіны Аўстраліі», 4 ліпеня 2024 г. Архіўная копія ад 4 ліпеня 2024 г. Праверана 15 ліпеня 2024 г.
  6. ^ «Эўранавіны». Дональд Трамп паранены на перадвыбарным мітынгу // Газэта «Зьвязда», 14 ліпеня 2024 г. Праверана 15 ліпеня 2024 г.