Прыдарожная капліца (Гальшаны)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Прыдарожная капліца
| |
Прыдарожная капліца
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Гальшаны |
Каардынаты | 54°15′12.90″ пн. ш. 26°01′11″ у. д. / 54.2535833° пн. ш. 26.01972° у. д.Каардынаты: 54°15′12.90″ пн. ш. 26°01′11″ у. д. / 54.2535833° пн. ш. 26.01972° у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Гарадзенская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | нэаклясыцызм |
Прыдарожная капліца | |
Прыдарожная капліца на Вікісховішчы |
Прыдарожная капліца — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Гальшанах. Знаходзіцца ў паўднёва-ўсходняй частцы колішняга мястэчка, на Замкавай вуліцы, што вядзе ад касьцёла да замка. Твор архітэктуры барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
рэдагавацьМураваную капліцу ў Гальшанах збудавалі ў XVIII ст.[1] (паводле іншых зьвестак, у 1897 годзе[2]).
Архітэктура
рэдагавацьПомнік архітэктуры барока. Гэта 3-ярусная 4-гранная вежа пад шатровым пакрыцьцём з крыжам. Сьцены атынкаваныя. Ярусы падзяляюцца прафіляванымі карнізамі. Грані першага і верхняга ярусаў афармляюцца нішамі, сярэдні ярус мае скразныя аркавыя праёмы. Унутры яго стаіць драўляная скульптура Езуса Хрыста[3].
Галерэя
рэдагавацьГістарычныя здымкі
рэдагаваць-
да 1915 г.
-
1916 г.
-
1930-я гг.
Сучасныя здымкі
рэдагаваць-
З боку Замкавай вуліцы
-
Агульны выгляд
-
Скульптура Езуса Хрыста
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. — Менск, 2009.
- ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 82.
- ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 83.
Літаратура
рэдагаваць- Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 412Г000065 |