Прыбіна
Пры́біна (Pribina, Privina, Priuuinna, каля 800 — 861) — першы дакумэнтальна пацьверджаны князь Нітранскага княства. У 825—833 гадах быў нітранскім князем, у 840—860 першым князем Блатэнскага княства, якое разьмяшчалася каля Балатона на тэрыторыі Вугоршчыны.
Прыбіна | |
прынц | |
---|---|
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | 800, |
Памёр | 21 сакавіка 860 |
Нашчадкі | Коцел |
Галоўнай крыніцай інфармацыі пра Прыбіну зьяўляецца кроніка «Libellus de conversione Bagoariorum et Carantanorum», створаная ў Зальцбургу ў 870-я гады. Прыбіна заснаваў першую хрысьціянскую цвркву ў Нітры, якуя асьвяціў у 828 годзе Адальрам, зальцбурскі япіскап, але дакладна так і невядома, ці быў ён сам хрысьціянінам. У 833 годзе Прыбіна быў выгнаны зь Нітры вялікаморскім князем Моймірам I і ўцёк ў землі франкаў. Там Прыбіна быў хрышчоны, і Людовік II Нямецкі надаў яму Блатэнскае княства, дзе ён пабудаваў сталіцу Блатнаград (цяпер вугорскае места Залавар). Прыбіна загінуў у 860 годзе падчас бітвы зь вялікамараўскім князем Расьціславам.
- ^ а б в Slovenska biografija (славен.) — Znanstvenoraziskovalni center Slovenske akademije znanosti in umetnosti. — ISSN 2350-5370