Пружанскі малочны камбінат
ААТ «Пружа́нскі мало́чны камбіна́т» — харчовае прадпрыемства ў горадзе Пружаны Берасьцейскай вобласьці.
Пружанскі малочны камбінат | |
Тып | Адкрытае акцыянэрнае таварыства |
---|---|
Заснаваная | 1939 |
Краіна | |
Разьмяшчэньне | 225133 Берасьцейская вобласьць, Пружаны, вул. Горына-Каляды, 26 |
Ключавыя фігуры | дырэктар Уладзімер Мікіціч |
Галіна | харчовая прамысловасьць |
Прадукцыя | малочная прадукцыя |
Прадукцыя
рэдагавацьАснову вытворчасьці складаюць паўцьвёрдыя сычужныя сыры. Пасьля стварэньня сумеснага беларуска-расейскага прадпрыемства «Юнімілк Пружаны» спыненая вытворчасьць натуральнага малака, вырабляецца толькі сухое[1]. Выпускаецца некалькі відаў масла[2].
Прадукцыя пастаўляецца па ўсёй Беларусі, да 65% экспартуецца ў Расею і Казахстан.
Прадукцыя выпускаецца па-расейску пад брэндам «Щедрая масленица» (бел. Шчодрая масьленіца).
Мінуўшчына
рэдагавацьСтвораны ў 1939 року як падразьдзяленьне Раймаслапраму. Пасьля савецка-нямецкай вайны працаваў на патрэбы Чырвонай Арміі, выпускаючы сыр, масла, казэін і марозіва[3].
Па скасаваньні ў 1951 року Раймаслапраму завод стаў самастойным. У 1954 пачалося будаўніцтва новага масласырзаводу. Зьявілася кантора і вытворчы корпус, які складаўся з прыёмнага, апаратнага, масларобчага цэхаў, а таксама кацельня і кампрэсарная. У 1965—1967 збудаваны сыраробны цэх, праведзеная агульная рэканструкцыя[3].
У 1986 року збудаваны ўчастак па вытворчасьці сухога абястлушчанага малака[4]. У 1992 пачалося будаўніцтва цэху па вытворчасьці сьпірту з сыроваткі. Завод стаў першым прадпрыемствам у Беларусі, які засвоіў тэхналёгію вытворчасьці сьпірту з адкідаў малочнай вытворчасьці[5].
30 сьнежня 1995 Пружанскі масласырзавод пераўтвораны ў Адкрытае акцыянэрнае таварыства, а ў 1998 перайменаваны ў ААТ «Пружанскі малочны камбінат».
У 2003 скончанае будаўніцтва цэху цэльнамалочнай прадукцыі[4]. У 2007 року быў абноўлены цэх вытворчасьці сухіх малочных прадуктаў, у 2009 — абсталяваньне для сыраробнай вытворчасьці. Зьявілася аўстрыйскае і нямецкае абсталяваньне. Цяпер вытворчая лінія цалкам аўтаматызаваная: ад прыёмкі малака да пакаваньня гатовае прадукцыі. Замест старое аміячнае была запушчаная новая фрэёнавая кампрэсарная[6].
У 2009 року частка вытворчасьці была прададзеная расейскай кампаніі Юнімілк. На гэтай базе было створанае СТАА «Юнімілк Пружаны», якое перапрацоўвае значную частку малака з гаспадарак раёну. Як вынік, на малочным камбінаце зьменшыўся аб’ём вытворчасьці, экспарт і прыбытак. У кастрычніку 2010 року Пружанскі райвыканкам прыняў рашэньне пра кансалідацыю актываў камбінату і СП «Юнімілк-Пружаны». 25 студзеня 2011 року за нязгоду з гэтым рашэньнем быў звольнены дырэктар малочнага камбінату Ўладзімер Мікіціч, які кіраваў малочным камбінатам з пачатку 2000-х[7][8]. Аднак пасьля ўмяшальніцтва Аляксандра Лукашэнкі, які падверг дзейнасьць Юнимилку рэзкай крытыцы, ужо 4 лютага Мікіціч быў адноўлены на пасадзе[9].
У 2011 року прэм’ер-міністар Міхаіл Мясьніковіч прапаноўваў аб’яднаць абодва прадпрыемствы[1].
Кіраўнікі
рэдагаваць- Мікалай Ханцэвіч
- Уладзімер Мікіціч
Крыніцы і заўвагі
рэдагаваць- ^ а б Ганна Хадаровіч. Малако — гэта наша нафта // Вечерний Брест. — 15 ліпеня 2011.
- ^ Масло (рас.) Продукция. ААТ «Пружанскі малочны камбінат». Праверана 24 лістапада 2012 г.
- ^ а б История (рас.) О компании. ААТ «Пружанскі малочны камбінат». Праверана 24 лістапада 2012 г.
- ^ а б История (рас.) О компании. ААТ «Пружанскі малочны камбінат». Праверана 24 лістапада 2012 г.
- ^ Валентина Козлович. (9 лютага 2008) Операция «Ликвидация» (рас.) Происшествия. Беларусь сегодня. Праверана 16 жніўня 2014 г.
- ^ Марына Вакульская, Алена Даўжанок, Яўген Пясецкі. «Стары Амстэрдам»… па-пружанску // Звязда. — 2012.
- ^ Александр Горбач. (28 студзеня 2011) Уволен директор Пружанского молочного комбината (рас.) Общество. Вечерний Брест. Праверана 24 лістапада 2012 г.
- ^ Ганна Хадаровіч. (12 лютага 2011) Директор вернулся на молочный комбинат Эканоміка. Раённыя будні. Праверана 24 лістапада 2012 г.
- ^ Опять власть меняется: кадровые последствия конфликта с «Данон-Юнимилк» (рас.) Компании. Ежедневник.by (9 лютага 2011). Праверана 24 лістапада 2012 г.
Літаратура
рэдагаваць- Марына Вакульская. «Стары Амстэрдам» па-пружанску — гэта крута! // Раённыя будні. — 10 лістапада 2012. — № 86 (9532).
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйная бачына (рас.)
52°32′56″ пн. ш. 24°27′24″ у. д. / 52.54889° пн. ш. 24.45667° у. д.Каардынаты: 52°32′56″ пн. ш. 24°27′24″ у. д. / 52.54889° пн. ш. 24.45667° у. д.