Продзьвіна
Про́дзьвіна[1] — вёска ў Бабруйскім раёне Магілёўскай вобласьці. Продзьвіна ўваходзіць у склад Вішнёўскага сельсавету.
Продзьвіна | |
трансьліт. Prodźvina | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Магілёўская |
Раён: | Бабруйскі |
Сельсавет: | Вішнёўскі |
Насельніцтва: | 24 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 225 |
Паштовы індэкс: | 213831 |
СААТА: | 7208812051 |
Нумарны знак: | 6 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°59′10.0″ пн. ш. 29°13′36.1″ у. д. / 52.986111° пн. ш. 29.226694° у. д.Каардынаты: 52°59′10.0″ пн. ш. 29°13′36.1″ у. д. / 52.986111° пн. ш. 29.226694° у. д. |
± Продзьвіна | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Гісторыя
рэдагавацьНазва вёскі паходзіць ад рэчкі Prodzivin (Крыштап Радзівіл: «Карта ВКЛ 1603—1613 гадоў, Амстэрдам») (Продвин, Продвинка, Продзьвінка). Рэчка мае сучасную назву Брожка (Brozek, 1859 г.). Вёска мяняла назвы: Bokich (1859) (Бокихъ). Назва Bokich паходзіць ад шляхецкага роду Bokij (Bokiej), якія атрымалі землі па арэнднаму праву ад Тадэвуша Жэлігоўскага, старасты Бабруйскага (1790г.), ды пасяліліся ў засьценку Ляскі. (Гэрбоўнік беларускай шляхты т.2, стар 92) Утварала два шляхецкія засьценкі: Бокіх ды Продзьвін.
Насельніцтва
рэдагаваць- 2010 год — 24 жыхары
- 2007 год — 13 жыхароў, 9 двароў[2]
- 1999 год — 19 жыхароў
Ураджэнцы
рэдагаваць- Людвіг Асецкі (1929—2005) — беларускі мастак, графік, заслужаны дзяяч мастацтваў Беларусі. Пахаваны на Продзьвінскіх могілках.
- І.І.Бокія — беларускі мастак
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu). С. 76
- ^ Продзвіна // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 5, кн. 1. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2008. — 728 с. ISBN 978-985-11-0409-9. С. 200