Прачомышля
вёска ў Старавысокаўскім сельсавеце Ельскага раёну Гомельскай вобласьці Беларусі
Прачо́мышля — вёска ў Беларусі, пасярод сеткі мэліярацыйных каналаў, злучаных з рэчкай Батыўля. Уваходзіць у склад Старавысокаўскага сельсавету Ельскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 80 чал. (2004). Знаходзіцца за 38 км ад места і чыгуначнай станцыі Ельск (лінія Каленкавічы — Оўруч). Аўтамабільная дарога зьвязвае вёску зь Ельскам.
Прачомышля | |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Ельскі |
Сельсавет: | Старавысокаўскі |
Насельніцтва: | 80 (2004) |
Геаграфічныя каардынаты: | 51°45′ пн. ш. 28°44′ у. д. / 51.75° пн. ш. 28.733° у. д.Каардынаты: 51°45′ пн. ш. 28°44′ у. д. / 51.75° пн. ш. 28.733° у. д. |
Прачомышля на мапе Беларусі Прачомышля |
Гісторыя
рэдагавацьХутар Прачомышля ў пач. XIX ст. заснавалі перасяленцы з суседніх вёсак. Паселішча ўваходзіла ў склад Мазырскага павету Менскай губэрні.
Насельніцтва
рэдагаваць- XX стагодзьдзе: 1925 — 18 двароў; 1940 — 44 двары, 176 жыхароў; 1959 — 165 жыхароў (паводле перапісу)
- XXI стагодзьдзе: 2004 — 39 гаспадарак, 80 жыхароў[1]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.