Пральня (Менская вобласьць)
Пра́льня[2] — былая вёска ў Менскім раёне Менскай вобласьці, на дарозе Н8965. Пральня ўваходзіць у склад Шаршунскага сельсавету. Знаходхіцца на адлегласьці 16 км на паўночны захад ад Менску. Вёска месьціцца каля сажалкі на рацэ Удра (Удранка).
Пральня | |
трансьліт. Praĺnia | |
Першыя згадкі: | 1800 |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Менскі |
Сельсавет: | Шаршунскі |
Насельніцтва | |
колькасьць: | 1 чал. (2010)[1] |
колькасьць двароў: | 1 |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 17 |
Паштовы індэкс: | 223047 |
СААТА: | 6236858156 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°12′44″ пн. ш. 27°23′48″ у. д. / 54.21222° пн. ш. 27.39667° у. д.Каардынаты: 54°12′44″ пн. ш. 27°23′48″ у. д. / 54.21222° пн. ш. 27.39667° у. д. |
± Пральня |
Гісторыя
рэдагавацьУ 1800 годзе была фальваркам, у якім жылі 12 сялян і 6 аколічнай шляхты, і які належаў М. Валадковічу. Уваходзіла ў Вялейскі павет. У 1897 годзе маёнтак Пральня, складаўся з 2 двароў, у якіх жылі 13 чалавек. Меў вадзяны млын. Уваходзіў у склад Радашкавіцкай воласьці Вялейскага павету. Зь лютага да сьнежня 1918 году вёска акупаваная войскамі кайзэраўскай Нямеччыны, зь ліпеня 1919 г. да ліпеня 1920 г. — войскамі Польскай Рэспублікі. У 1919 годзе ўключаная ў склад БССР. У 1921 годзе хутар, 3 двары, 22 жыхары. Ад 20 жніўня 1924 году вёска ў Шаршунскім сельсавеце Заслаўскага раёну Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930 г.). У 1926 г. хутар, 3 гаспадаркі, 21 чалавек. Ад 20 лютага 1938 году ў Менскай вобласьці. У Другую сусьветную вайну з канца чэрвеня 1941 г. да пачатку ліпеня 1944 г. акупаваная нямецкімі войскамі. Ад 8 жніўня 1959 году ў Менскім раёне, з 20 студзеня 1960 году ў Рагаўскім сельсавеце. У 1997 годзе складалася з 2 гаспадарак, у якіх жылі 5 чалавек, у саўгасе «Савецкі» (цэнтар — в. Шаршуны).
Насельніцтва
рэдагаваць- 2010 год — 1 двор, 1 жыхар[1]
- 1999 год — 3 жыхары
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Пральня // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 3. — Менск, 2012. С. 440
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 317