Польская футбольная экстракляса 2020—2021 гадоў
Экстракляса 2020—2021 гадоў — 95-ы розыгрыш найвышэйшага футбольнага дывізіёну Польшчы, які праходзіў з 21 жніўня 2020 году па 16 траўня 2021 году. Чэмпіёнам стала «Легія», якая тым самым здабыла свой 15-ы тытул у найвышэйшым дывізіёне.
Клюбы
рэдагавацьУ турніры бралі ўдзел 16 клюбаў, зь якіх 13 былі найлепшымі паводле вынікаў папярэдняга сэзону, а тры клюбы прасунуліся зь Першай лігі — «Сталь», «Падбэскідзе» і «Варта». Гэтыя клюбы замянілі «Арку», «Карону» і ЛКС.
Табліца
рэдагавацьМ | Каманда | Г | В | Н | П | МЗ | МП | РМ | Пкт | Кваліфікацыя або паніжэньне |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | Легія Варшава | 30 | 19 | 7 | 4 | 48 | 24 | +24 | 64 | Першы кваліфікацыйны раўнд Лігі чэмпіёнаў |
2 | Ракаў Чанстахова | 30 | 17 | 8 | 5 | 46 | 25 | +21 | 59 | Другі кваліфікацыйны раўнд Лігі канфэрэнцыяў[a] |
3 | Погань Шчэцін | 30 | 15 | 7 | 8 | 36 | 23 | +13 | 52 | |
4 | Сьлёнск Уроцлаў | 30 | 11 | 10 | 9 | 36 | 32 | +4 | 43[b] | Першы кваліфікацыйны раўнд Лігі канфэрэнцыяў |
5 | Варта Познань | 30 | 13 | 4 | 13 | 33 | 32 | +1 | 43[b] | |
6 | Пяст Глівіцы | 30 | 11 | 9 | 10 | 39 | 32 | +7 | 42[c] | |
7 | Лехія Гданьск | 30 | 12 | 6 | 12 | 40 | 37 | +3 | 42[c] | |
8 | Заглембе Любін | 30 | 11 | 8 | 11 | 38 | 40 | −2 | 41 | |
9 | Ягелёнія Беласток | 30 | 10 | 7 | 13 | 39 | 48 | −9 | 37[d] | |
10 | Гурнік Забжэ | 30 | 10 | 7 | 13 | 31 | 33 | −2 | 37[d] | |
11 | Лех Познань | 30 | 9 | 10 | 11 | 39 | 38 | +1 | 37[d] | |
12 | Вісла Плоцк | 30 | 8 | 9 | 13 | 37 | 44 | −7 | 33[e] | |
13 | Вісла Кракаў | 30 | 8 | 9 | 13 | 39 | 42 | −3 | 33[e] | |
14 | Краковія | 30 | 8 | 13 | 9 | 28 | 32 | −4 | 32[f] | |
15 | Сталь Мелец | 30 | 6 | 11 | 13 | 31 | 47 | −16 | 29 | |
16 | Падбэскідзе Бельска-Бяла | 30 | 6 | 7 | 17 | 29 | 60 | −31 | 25 | Паніжэньне ў Першую лігу |
Крыніца: 90minut.pl
Правілы клясыфікацыі: 1) Пункты; 2) Пункты ў гульнях паміж сабою; 3) Розьніца мячоў у гульнях паміж сабою; 4) Забітыя мячы ў гульнях паміж сабою; 5) Гасьцявыя забітыя мячы ў гульнях паміж сабою (для дзьвюх камандаў); 6) Розьніца мячоў; 7) Забітыя мячы; 8) Лік перамог; 9) Лік гасьцявых перамог; 10) Рэйтынг сумленнай гульні; 11) Жарабя.
Заўвагі:
Правілы клясыфікацыі: 1) Пункты; 2) Пункты ў гульнях паміж сабою; 3) Розьніца мячоў у гульнях паміж сабою; 4) Забітыя мячы ў гульнях паміж сабою; 5) Гасьцявыя забітыя мячы ў гульнях паміж сабою (для дзьвюх камандаў); 6) Розьніца мячоў; 7) Забітыя мячы; 8) Лік перамог; 9) Лік гасьцявых перамог; 10) Рэйтынг сумленнай гульні; 11) Жарабя.
Заўвагі:
- ^ «Ракаў» кваліфікаваўся ў другі кваліфікацыйны раўнд Лігі канфэрэнцыяў як пераможца Кубка Польшчы. Такая ж кваліфікацыя, прызначаная яму як другой камандзе лігі, перайшла трэцяй камандзе лігі, а кваліфікацыя ў першы кваліфікацыйны раўнд Лігі канфэрэнцыяў перайшла ад трэцяй да чацьвёртай каманды лігі.
- ^ а б Пункты ў гульнях паміж сабою: «Сьлёнск» — 6, «Варта» — 0.
- ^ а б Пункты ў гульнях паміж сабою: «Пяст» — 4, «Лехія» — 1.
- ^ а б в Пункты ў гульнях паміж сабою: «Ягелёнія» — 9, «Гурнік» — 5, «Лех» — 2.
- ^ а б Матчы паміж сабою: «Вісла» Кракаў 0:3 «Вісла» Плоцк, «Вісла» Плоцк 1:3 «Вісла» Кракаў.
- ^ З «Краковіі» зьнялі 5 пунктаў за ўдзел ў дамоўных матчах у сэзоне 2003—2004 гадоў.