ЛКС Лодзь
«ЛКС» (па-польску: ŁKS) — польскі футбольны клюб з гораду Лодзь, заснаваны ў 1908 годзе. Абрэвіятура ЛКС расшыфроўваецца «Лодзінскі клюб спартовы» (польск. Łódzki Klub Sportowy). Хатнія матчы ладзіць на мескім стадыёне імя Ўладзіслава Круля.
ЛКС | |||||
Поўная назва | Łódzki Klub Sportowy S.A. | ||||
---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 1908 | ||||
Горад | Лодзь, Польшча | ||||
Стадыён |
Гарадзкі імя Ўладзіслава Круля Умяшчальнасьць: 18 033 | ||||
Прэзыдэнт | Яраслаў Альшовы | ||||
Галоўны трэнэр | |||||
Чэмпіянат | Першая ліга | ||||
· 2023—2024 | Экстракляса, 18 месца (паніжэньне) | ||||
| |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы lkslodz.pl (пол.) |
Акрамя футболу, клюб мае каманды па баскетболе, валейболе, боксе. Раней колькасьць відаў спорту была большай, але сэкцыя зь цягам часу зачыніліся.
Гісторыя
рэдагавацьКлюб быў заснаваны ў 1908 годзе пад назвай «Ладзянка», але афіцыйна каманда была зарэгістраваная 14 жніўня 1908 году ўжо пад сучаснай назвай ЛКС. У 1924 годзе ўпершыню ў склад нацыянальнай зборнай Польшчы быў выкліканы гулец клюбу — Ваўжынец Цыль.
У 1926 ЛКС стаў адным з заснавальнікаў Экстраклясы, найвышэйшага дывізіёну Польшчы. Залатым часам ладзянаў лічацца 1950-я і 1990-я гады, бо ў тыя часы клюб шэсьць разоў фінішаваў на п’едэстале, а ў 1958 і 1998 гадах станавіўся чэмпіёнам краіны. У 1957 годзе ЛКС здабыў Кубак Польшчы, а ў 1994 дайшоў да фіналу.
У сакавіку 2010 году гарадзкі ўрад прадаў футбольную каманду прыватнаму інвэстару, бо горад больш не даваў рады зь фінансаваньнем клюбу. На той час каманда ладзіла хатнія матчы на стадыёне з малой зьмяшчальнасьцю, таму кіраўніцтву цяжка было зарабляць грошы на функцыянаваньне клюбу. У траўні 2013 году новы ўладальнік клюбу заявіў пра банкруцтва[2]. Клюб здолела выратаваць толькі партнэрства паміж заўзятарамі каманды ды іншымі мясцовымі інвэстарамі, якія назьбіралі неабходныя сродкі, што дазволіла ўзяць удзел у аматарскім дывізіёне. Клюб пакрысе падцягваўся праз дывізіёны і ў 2019 годзе вярнуўся ў Экстраклясу. Аднак, заняўшы ў ёй апошняе месца, на тры сэзоны выбыў у I лігу. 28 траўня 2023 здабыў права выступаць у Экстраклясе.