Пляшэвічы
Пляшэ́вічы[1] — вёска ў Нясьвіскім раёне Менскай вобласьці. Пляшэвічы ўваходзяць у склад Ланскага сельсавету.
Пляшэвічы | |
трансьліт. Pliaševičy | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Нясьвіскі |
Сельсавет: | Ланскі |
Насельніцтва: | 10 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1770 |
Паштовы індэкс: | 222635 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°10′1″ пн. ш. 26°49′8″ у. д. / 53.16694° пн. ш. 26.81889° у. д.Каардынаты: 53°10′1″ пн. ш. 26°49′8″ у. д. / 53.16694° пн. ш. 26.81889° у. д. |
± Пляшэвічы | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Гісторыя
рэдагаваць28 траўня 2013 году перададзеная зь ліквідаванага Лявонавіцкага сельсавету ў Ланскі сельсавет[2].
Насельніцтва
рэдагаваць- 2010 год — 10 чалавек
- 1999 год — 23 чалавек
Інфармацыя для турыстаў
рэдагавацьПомнікі архітэктуры
рэдагаваць- Капліца Сьвятога Юзафа рамесьніка
- Магіла польскага пагранічніка, які загінуў у 1939 годзе[3]. Прадстаўнікі Таварыства несьвіжан, жыхары гораду і раёну прынялі ўдзел у адкрыцьці помніка невядомаму пагранічніку, які загінуў у в. Пляшэвічы 17 верасьня 1939 г. На асьвячэньні магілы прысутнічалі члены Таварыства несьвіжан (таварыства палякаў-ураджэнцаў Нясьвіскай зямлі, што жывуць за мяжой), ксёндз парафіі Божага Цела ў Нясьвіжы Пётар Шарко, жыхары з в. Пляшэвічы, а тасама прадстаўнікі гораду і раёну. Усяго, паводле словаў старшыні Таварыства Ежы Буткевіча, было каля пяцідзесяці чалавек. У 1930-я гады ў Пляшэвічах, як успамінае колішняя жыхарка вёскі Галіна Асмольская, знаходзіўся корпус аховы памежжа. Малады пагранічнік, якому было крыху больш за дваццаць, загінуў тут падчас наступленьня Чырвонай Арміі ў 1939 г. Яго цела знайшлі мясцовыя жыхары, якія і пахавалі пагранічніка па ўсіх правілах. Доўгі час на магілу прыходзілі і маладыя, і старыя палякі, якія аддавалі даніну павагі загінуўшаму. Аднак пасьля на гэтае месца сталі забывацца. Вікторыя Дзявота, прапанавала сабраць сродкі для ўсталяваньня помніка, што было зроблена. Гранітную пліту даставілі ў Пляшэвічы з Варшавы.
Выхадцы
рэдагаваць- Аркадзь Ляшчынскі (1899—1937) — намесьнік наркама асьветы БССР
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 360
- ^ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 (рас.)
- ^ ПОМНІЦЬ ПРА ВЕРАСЕНЬ 39-ГА