Пескі (Падляскае ваяводзтва)
Пе́скі (па-польску: Piaski, па-падляску: Piêski[1]) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Дубічы Царкоўныя. Адміністрацыйна прыналежыць солтыству ў Доўгім Бродзе.
Пескі | |
польск. Piaski | |
Мясцовая назва: | Piêski |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Гайнаўскі |
Гміна: | Дубічы Царкоўныя |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | (+48) 85 |
Паштовы індэкс: | 17-204 |
Нумарны знак: | BHA |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°38′45″ пн. ш. 23°32′13″ у. д. / 52.64583° пн. ш. 23.53694° у. д.Каардынаты: 52°38′45″ пн. ш. 23°32′13″ у. д. / 52.64583° пн. ш. 23.53694° у. д. |
Пескі |
Вёска знаходзіцца на ўскраіне Белавескай пушчы.
Насельніцтва
рэдагавацьЖыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Узьдзьвіжаньня Крыжа ў Вярстоку.
Гісторыя
рэдагавацьНазва Пескі ўпершыню зьяўлялася ў царкоўных запісах з 70-ых гадоў 19 ст., хаця вядома пра існаваньне ў 1792 годзе стралецкага пасёлку, у якім пражывалі Лукаш Кендысь ды Янка Панасюк[2]. У міжваенны пэрыяд Пескі прыналежалі да гміны Белавежа Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 40 жыхароў (2 палякі-каталікі і 38 праваслаўных беларусаў)[3]. У час Другой сусьветнай вайны жыхары Пескаў былі выселаяныя немцамі да суседняга Вітава, да роднай вёскі вярнуліся ў канцы ліпеня 1944 году. Пасьля Другой сусьветнай вайны Пескі былі далучаныя да гміны Дубічы Царкоўныя.
Зноскі
рэдагаваць- ^ Pudlaśki nazvy. Piêski svoja.org Праверана 4 траўня 2015 г.
- ^ Пескі (пол.) Гміна Дубічы Царкоўныя Праверана 4 траўня 2015 г.
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 8 (пол.) Праверана 4 траўня 2015 г.