Першае пасланьне да тэсалёнікійцаў

(Перанакіравана з «Першы ліст да тэсалёнікійцаў»)
Кніга Новага Запавету

Першае пасланьне да тэсалёнікійцаў


Гістарычныя кнігі
Дыдактычныя кнігі
Прароцкія кнігі

Першае пасланьне да тэсалёнікійцаў — адзін зь лістоў апостала Паўла, які ўваходзіць у сьпіс кніг Новага Запавета. Разьмяшчаецца пасьля Пасланьня да каласянаў і перад Другім пасланьнем да тэсалёнікійцаў.

Ліст напісаны да вернікаў Тэсалёнікаў, гораду й адміністрацыйнага цэнтру рымскай правінцыі Македонія. Павал наведаў горад падчас другой місіянэрскай вандроўкі, пасьля таго, як пакінуў Піліпы. Згодна зь Дзеямі Сьвятых Апосталаў у Тэсалёніках апостал прабыў каля месяца.

Мэта напісаньня

рэдагаваць

Мэтай напісаньня ліста было жаданьне апостала выказаць падзяку вернікам Тэсалёнікаў, дзе Павал знайшоў прытулак пасьля ганеньня ў Піліпах. Павал вельмі клапаціўся пра лёс маладой хрысьціянскай суполкі, якая таксама пережывала перасьлед з боку гарадзкой чэрні й уладаў гораду.

Для таго, каб падмацаваць вернікаў, ен адаслаў у горад Цімафея, а потым зь нецярплівасьцю чакаў яго ў Атэнах. Цімафей прынёс радасныя весткі: маладая суполка вытрымала перасьлед, вернікі захавалі веру й чакаюць магчымасьці зноўку ўбачыцца з Паўлам. Павал быў вельмі ўдзячны Богу за гэта й скарыстаўся магчымасьцю напомніць чытачам, што гэта доля хрысьціяніна. Але Цімафей паведаміў пра праявы разбэшчанасьці й амаральных паводзінаў асобных сябраў суполкі, а таксама што сьмерць кагосьці з хрысьціянаў выклікала адчай і чуткі пра хуткі канец сьвету. Адказ Павал зьмяшчае тлумачэньні й настаўленьні адносна гэтага пытаньня.

Асаблівасьці

рэдагаваць

Аўтарамі ліста названы Павал, Сыльван і Цімафей. Хутчэй за ўсе, яны былі суаўтарамі ліста, таму што на працягу ліста выкарыстоўваецца займеньнік «мы».

 
Першая старонка старадаўняга мануктрыпту. У загалоўку напісана: «Тэсалёнікійцам».

Ліст адзін з самых простых, які быў напісаны апосталам Паўлам. У ім няма дагматычнага вучэньня, яно цалкам засяроджана на неабходнасьці быць падобнымі Хрысту, а таксама духоўнаму айцу Паўлу ў нястачах і любові. Дзякуючы моцы Сьвятога Духа, вернікі Тэсалёнікаў мужна вытрымалі пакуты й распаўсюджвалі Радасную вестку. Павал нагадвае чытачам пра час, калі ён упершыню зьявіўся ў горадзе. Ён параўноўвае сваіх чытачоў зь дзецьмі, у якіх не было ніякіх правоў і аўтарытэту. Ён ужывае мэтафары матулі-карміліцы й таты-выхавацеля, кажучы пра сваю дзейнасьць у Тэсалёніках. Павал напамінае, што зь любові да вернікаў, не жадаючы нікога абцяжарваць, ён працаваў дзень і ноч.

У апостала зь вернікамі Македоніі складваліся асаблівыя адносіны. Павал дзякуе суполцы, ставіць яе прыкладам да іншых цэркваў. Ён ужывае вельмі пяшчотныя словы, якія нідзе, акрамя пасланьня да піліпянаў, ён не ўжывае. Ён вельмі ўзрадаваны добрым весткам, прынесеным Цімафеем, за якія дзякуе ў малітве Бога. Але ў царкве былі й праблемы. На вялікі жаль Паўла, вернікі лёгкадумна адносіліся да распуцтва й пагарджалі працу. Павал пераконвае вернікаў у тым, што распуцтва зьяўляецца сур’ёзным грахом, а нежаданьне працаваць і жыцьцё за кошт заможных сяброў суполкі паказвае адсутнасьць любові.

Памерлыя, згодна апосталу, не памерлі назаўседы. Яны разам з тымі, што будзе жыць у час Другога прышэсьця Хрыста, будуць сустракаць свайго Пана. Яны паўстануць зь мёртвых і будуць заўсёды з Хрыстом. Але Ягонае вяртаньне будзе нечаканым, таму трэба заўсёды быць духоўна гатовымі. Ліст сканчваецца вельмі лаканічнымі, але зьмястоўнымі пажаданьнямі пра жыцьцё ў царкве.

Месца й час напісаньня

рэдагаваць

Ліст адносіцца да раньніх лістоў Паўла. Хутчэй за ўсе яно было напісана пасьля Пасланьня да галятаў, ці нават раней за яго. Лічыцца, што яно было напісана ў 51-52 гадох. Месцам напісаньня лічыцца горад Карынт.

Структура ліста

рэдагаваць

Ліст складаецца з 5 разьдзелаў і пачынаецца з удзячнай малітвы, у якую ўключана апавяданьне пра наведваньне Тэсалёнікаў і аб тым прыкладзе, які паказаў Павал. Малітва сканчваецца толькі ў канцы 3 разьдзела. Потым Павал пераходзіць да выпраўленьня недахопаў у суполцы, а сканчвае ліст прароцтвам пра вяртаньне Хрыста й правіламі хрысьціянскага жыцьця.

Кароткі плян

рэдагаваць
  • Прывітаньне (1:1)
  • Падзяка Богу за ўстойлівасьць Тэсалёнікійскай царквы (1:2—3:13)
  • Неабходнасьць сьвятога, мірнага й ціхага жыцьця (4:1—12)
  • Прышэсьце Хрыста й увастрасеньне зь мёртвых (4:13—5:11)
  • Настаўленьні пра жыцьцё ў Царкве (5:12—22)
  • Завяршэньне (5:23—28)

Літаратура

рэдагаваць
  • Толкование на 1-е Петра, 1-е Иоанна, 1-е и 2-е послание к Фессалоникийцам, Жан Кальвин, Евангелие и Реформация, 2011, 336с.
  • Послания к Фессалоникийцам, Джон Р.У. Стотт, Мирт, 2004, 208с.
  • Павел. Послание к Галатам и Фессалоникийцам: популярный комментарий, Райт Н., Библейско-богословский институт святого апостола Андрея (ББИ), 2008, 170с.
  • Толкование на 1-е послание к Фессалоникийцам, Иустин (Попович), Издательство Московского Подворья Свято-Троицкой Сергиевой Лавры, 2000

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць