Першае пасланьне Яна Багаслова

(Перанакіравана з «Першы ліст Яна»)
Кніга Новага Запавету

Першае пасланьне Яна Багаслова


Гістарычныя кнігі
Дыдактычныя кнігі
Прароцкія кнігі

Першае пасланьне Яна Багаслова — адзін зь лістоў апостала Яна, які ўваходзіць у сьпіс кнігаў Новага Запавету. Зьмяшчаецца пасьля Другога пасланьне Пятра й перад Другога пасланьне Яна.

Аўтар і асаблівасьці

рэдагаваць
 
Выява Яна Багаслова пэндзля Дамэнікіна

Традыцыйна лічыцца, што аўтарам зьяўляецца Ян, сын Зэведзея, любімы вучань і апостал Ісуса Хрыста. Нідзе ў пасланьні, аднак, ні ў пачатку, ні ў сярэдзіне твора, ніводнага разу не згадваецца імя аўтара. Аднак у пачатку ліста аўтар адносіць сабе да тых, хто быў сьведкай і ўдзельнікам тых падзеяў, што здарыліся, калі Хрыстос быў на зямлі. Таксама мова ліста вельмі падобная на тую, на якой было напісана чацьвертае Эвангельле, гэта прыводзіць на думку, што абодвы творы напісаны аднім аўтарам.

Пасланьне таксама адрозьніваецца ад іншых пасланьняў Новага Запавета тым, што ў ім няма ні зачыну, ні канцоўкі, якія традыцыйна прысутнітчаюць у большасьці пасланьняў Новага Запавета. Няма й імя аўтара й таго, каму адрасаваны ліст. Твор названы пасланьнем таму, што ў ім ёсьць словы «я пішу вам» і адрасавана верагодна да хрысьціянаў Малой Азіі.

Мэта напісаньня

рэдагаваць

У суполках, у якіх прапаведваў Ян, зьявіліся людзі які адвяргалі рэальнасьць увасабленьня Хрыста. Яны маглі зьяўляцца прадстаўнікамі адной зь першых хрысьціянскіх гарэзіяўдакетызму (слова перакладаецца з грэцкай мовы як «здавацца»). Прадстаўнікі дакетызму лічылі, што Хрыстос быў не сапраўдным чалавекам, але толькі здаваўся ім. Дакетызм стаў падмуркам гнастыцызму, прадстаўнікі якога адвяргалі ўвасабленьне Хрыста. Лічучы матэрыю сусьветным злом, гностыкі меркавалі немагчымым, каб сьвяты Бог мог увасобіцца ў грэшнае цела, таму адвяргалі як ўвасабленьне Хрыста, гэтак і Ягоную сьмерць і Ўваскрасеньне. Калі не было ўвасабленьня, такім чынам бесьцялесны дух ня мог і прывесьці сябе ў Ахвяру й уратаваць чалавецтва. Паводле іхным меркаваньням Айцец Пана Хрыста ня быў Творцам матэрыяльнага сусьвету. Таму атрымаць уратаваньне магчыма праз дасягненьне таенных ведаў, каб празь іх пазьбегнуць зла й сусьвету. Вучэньне прадстаўляла небясьпеку самому існаваньню Царквы, у выніку герэтыкі пакінулі суполку. Таму апостал ставіць на мэту адвергнуць ілжэвучэньне й падбадзёрыць застаўшыхся хрысьціянаў.

Пасланьне пачынаецца велічнымі словамі, што ягоны аўтар сапраўдны сьведка падзеяў, які «бачыў уласнымі вачымі й кранаў уласнымі рукамі», «пра Слова жыцьця, якое й ёсьць Ісус Хрыстос». У сваім творы апостал рашуча заяўляе сваім чытачам, што толькі тыя вернікі ад Бога, хто прызнае, што Ісус прыйшоў у плоці, стаў чалавекам і ўратаваў чалавецтва ад граху дзякуючы сваёй Ахвяры. Зь іншага боку Ян безапэляцыйна паведамляе, што ўсялякі, хто адвяргае ўвасабленьне Хрыста, той і ёсьць Антыхрыстам (дарэчы нідзе больш у Новым Запавеце гэткае слова больш не ўжываецца). Згодна аўтару Выратаваньне даецца толькі верай, праяўленнай у любові й сапраўдных дзеяньнях. Гэткая вера супрацлеглая таемным ведам, якія ў рэшце рэшт прыводзяць да падзелаў і нянавісьці. Гэткая вера зьяўляецца адлюстраваньнем сапраўдных ведаў. Толькі той мае сапраўдныя веды, хто народжаны Богам і любіць Бога. Гэтак жа як і той, хто ня любіць брата, ня любіць і Бога. Таму сапраўдныя веды зьмяшчаюцца ў любові да Бога й бліжняга. У лісьце знаходзяцца вядомыя словы, што «Бог ёсьць любоў».

Месца й час напісаньня

рэдагаваць

Даклакна немагчыма вызначыць, калі было напісана пасланьне, нават цяжка вызначыць, ці было сьпярша напісана пасланьне, а потым Эвангельле, ці наадварот. Хутчэй за ўсё пасланьне было напісана ў апошнія десяцігодзьдзі I стагодзьдзя, а таму месцам напісаньня лічыцца Эфэс, дзе апостал Ян правёў апошнія гады свайго жыцьця.

Структура

рэдагаваць

Пасланьне падзелена на 5 разьдзелаў. Яго цяжка пераказаць, у ім думкі аўтара выкладваюцца не пасьлядоўна адна за адной, але аўтар увесь час вяртаецца да раней выкладзеных тэмаў, разглядаючы іх пад іншым поглядам. Гэткія тэмы, як Боская сутнасьць Хрыста, ілжэвучэньняў, любові, духоўнага жыцьця, праходзяць праз увесь ліст.

Кароткі плян

рэдагаваць
  • Уводзіны (1:1—4)
  • Сьвет і цемра (1:5—2:29)
  • Дзеці Бога й дзеці д’ябла (3:1—24)
  • Дух праўды й дух ілжы (4:1—6)
  • Вера й любоў (4:7—21)
  • Перамога Божых дзяцей (5:1—21)

Літаратура

рэдагаваць
  • Жан Кальвин. Толкование на 1-е Петра, 1-е Иоанна, 1-е и 2-е послание к Фессалоникийцам, Евангелие и Реформация, 336с., 2011г.
  • Толковый Апостол. Соборные послания изъясненные Епископом Михаилом. Правило веры, 768с., 2010г., ISBN: 978-5-94759-099-9
  • Мэтью Генри. Толкование на книги Нового Завета. Том 5 Послания от Иакова — Коринфянам, МКПНП, 1999,406 стр.
  • Толковая Библия. Новый завет. В 7 томах. Том 7. Деяния. Соборные послания. Откровения Иоанна Богослова. Под редакцией А. П. Лопухина. Изд. Дарь, 2009г. 1296 стр. ISBN:978-5-485-00276-3

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць