Жываглодавічы (Салігорскі раён)
вёска ў Салігорскім раёне Беларусі
(Перанакіравана з «Першамайск (Салігорскі раён)»)
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Жываглодавічы, Першамайск.
Жывагло́давічы[1] (з 1964 году — Першамайск[1]) — вёска ў Салігорскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Вызьненскага сельсавету.
Жываглодавічы | |
трансьліт. Žyvahłodavičy | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Салігорскі |
Сельсавет: | Вызьненскі |
Насельніцтва: | 438 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 174 |
Паштовы індэкс: | 223724 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°54′5″ пн. ш. 27°10′44″ у. д. / 52.90139° пн. ш. 27.17889° у. д.Каардынаты: 52°54′5″ пн. ш. 27°10′44″ у. д. / 52.90139° пн. ш. 27.17889° у. д. |
± Жываглодавічы | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Знаходзіцца за 37 кілямэтраў на паўночны захад ад гораду і чыгуначнай станцыі Салігорск, 150 кілямэтраў ад Менску.
Гісторыя
рэдагаваць30 ліпеня 1964 году вёска Жываглодавічы Любанскага раёну і пасёлкі Крыжы і Прагрэс, якія зьліліся ў адзін населены пункт, былі перайменаваны ў вёску Першамайск[2].
Да 30 сакавіка 2006 году вёска ўваходзіла ў склад і зьяўлялася цэнтрам Жываглодавіцкага сельсавету[3].
Насельніцтва
рэдагаваць- 2000 год — 579 жыхароў, 265 двароў
- 2009 год — 438 чалавек[4]
Асобы
рэдагаваць- Анатоль Камяк (нар. 1932) — навуковец, фізык, доктар фізыка-матэматычных навук, Заслужаны дзеяч навукі Беларусі[5].
- Настасься Чадовіч (1912—1999) — работнік сельскай гаспадаркі (кіраўнік зьвяна па вырошчваньні ільну), Герой Сацыялістычнай Працы (1966).
Славутасьці
рэдагаваць- Ветраны млын (2-я палова 19 стагодзьдзя)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
- ^ Указ Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету Беларускай ССР Аб перайменаваньні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР ад 30 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзыдыюму Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэньняў Савету Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 23 (1063).
- ^ Пастанова Менскага абласнога Савету дэпутатаў ад 30 сакавіка 2006 г. № 188 «Аб скасаваньні Першамайскага сельсавету і зьмяненьні межаў Чырвонаслабодскага пассавету Салігорскага раёну» (рас.)
- ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі
- ^ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7: Застаўка — Кантата. — 604 с. — ISBN 985-11-0130-3 — С. 554.
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыкляпэдыя ў 15 тамах. Т.8 Менская вобласьць. Кн.4 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2013. — 528 с :іл. ISBN 978-985-11-0735-9.