Пашкоўшчына (гміна Орля)
Пашкоўшчына (па-польску: Paszkowszczyzna, дадатковая афіцыйная назва ў беларускай мове: Пашкоўшчына, па-падляску: Paškôvščyna[2]) — вёска ў Бельскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Орля.
Пашкоўшчына | |
польск. Paszkowszczyzna, бел. Пашкоўшчына[a] | |
Мясцовая назва: | Paškôvščyna |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Бельскі |
Гміна: | Орля |
Насельніцтва: | 114 чал. (2013)[1] |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | +48 85 |
Паштовы індэкс: | 17-106 |
Нумарны знак: | BBI |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°41′0″ пн. ш. 23°16′0″ у. д. / 52.68333° пн. ш. 23.26667° у. д.Каардынаты: 52°41′0″ пн. ш. 23°16′0″ у. д. / 52.68333° пн. ш. 23.26667° у. д. |
Пашкоўшчына | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Насельніцтва
рэдагавацьЖыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход сьв. Міхала Арханёла ў Орлі).
Гісторыя
рэдагавацьУ 1653 годзе існаваў тут адзін з трох фальваркаў арлянскай землі. Працавалі тут пераважна мужыкі з Тапчыкалаў і Шарнёў. Вядома, што ў 1655 годзе было тут 30 гаспадароў, 3 кавалі. Пашкоўшчына шчасьліва прайшла войны паловы XVII ст. і ўвесь час у фальварку гадавалася некалькі сотняў авечак. У XIX стагодзьдзі вёска хутка разьвівалася (у 1832 г. пражывалі тут каля 100 жыхароў, а ў 1915 насельніцтва дасягло 250 жыхароў)[3]. У міжваенны пэрыяд Пашкоўшчына прыналежала да гміны Орля Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 129 жыхароў (113 праваслаўных беларусаў і 16 габрэяў)[4].
Заўвагі
рэдагаваць- ^ дадатковая афіцыйная назва па-беларуску
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (пол.) Праверана 27 красавіка 2015 г.
- ^ Pudlaśki nazvy. Paškôvščyna svoja.org Праверана 27 красавіка 2015 г.
- ^ Мікола Сахарэвіч Пашкоўшчына (пол.) Urząd Gminy Orla Праверана 27 красавіка 2015 г.
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej: opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 25 (пол.) Праверана 27 красавіка 2015 г.