Пасуш дзі Фэрэйра (футбольны клюб)
«Пасуш дзі Фэрэйра» (па-партугальску: F.C. Paços de Ferreira) ― партугальскі футбольны клюб, які грунтуецца ў горадзе Пасуш дзі Фэрэйра, акруга Порту. Клюб быў заснаваны ў 1950 годзе, у цяперашні час гуляе ў першым дывізіёне партугальскага чэмпіянату, праводзячы хатнія гульні на стадыёне «Мата Рэал», які здольны зьмясьціць 5172 чалавекі. Гэты стадыён «Пасуш дзі Фэрэйра» выкарыстоўвае з 1973 году. Клюбнымі колерамі зьяўляюцца жоўты й зялёны.
Пасуш дзі Фэрэйра | |||||
Поўная назва |
Futebol Clube Paços de Ferreira | ||||
---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 1950 | ||||
Горад | Пасуш дзі Фэрэйра, Партугалія | ||||
Стадыён |
Мата Рэал Умяшчальнасьць: 5255 | ||||
Чэмпіянат | Ліга 2 | ||||
· 2023—2024 | 5 месца | ||||
| |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы fcpf.pt (парт.) |
«Пасуш дзі Фэрэйра» атрымлівала перамогу ў другім дывізіёне тры разы, а дзякуючы добраму выступу ў сэзоне 2006―2007 гадоў, на настпуны год каманда кваліфікавалася ў розыгрыш Кубка УЭФА. У сэзоне 2012―2013 гадоў клюб заняў выніковае трэцяе месца й атрымаў магчымасьць удзелу ў кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў 2013―2014 гадоў упершыню ў сваёй гісторыі. «Пасуш дзі Фэрэйра» мае традыцыю гуляць супраць гішпанскай «Сэльты» перад пачаткам кожнага сэзону.
Гісторыя
рэдагавацьГісторыя клюбу ўзыходзіць да 1930 году, калі ён меў назоў «Спартовы клюб Пасэнсі» (парт. Sport Club Pacense)[1]. Клюб гуляў два дзесяцігодзьдзі на аматарскім узроўні, пакуль не заявіўся ў ніжэйшы дывізіён чэмпіянату Партугаліі ў 1950-х гадох пад назвай «Васка да Гама», у гонар аднайменнага бразыльскага клюбу. Аднак празь нейкі час клюб зьмяніўсвае колеры й назву, стаўшы «Пасуш дзі Фэрэйра».
Пад новай назвай клюб упершыню згуляў 19 лістапада 1950 году супраць клюбу «Лаўзада», перамогшы зь лікам 2:1. Першы гол у гісторыі клюбу забіў Агустыньню Алвэш. Клюб выступаў у трэцяй рэгіянальнай лізе Партугаліі да сэзону 1956―1957 гадоў, дзе яны сталі чэмпіёнамі. Клюбная эмблема была зроблена ў сэзоне 1961―1962 гадоў і выкарыстоўваецца да гэтага часу.
Потым клюб вылецеў зь лігі, але затым вярнуўся ў яе, на радасьць сваіх прыхільнікаў, якія 17 чэрвеня 1973 году выйшлі на вуліцу пасьля заключнай гульні супраць клюбу «Пэразыньню», якую клюб давёў да перамогі зь лікам 3:0. Праз год, 14 чэрвеня 1974 году, клюб атрымаў перамогу ў трэцім дывізіёне пасьля перамогі над «Эштрэлай». Героем той гульні быў бамбардзір Маскарэньняш.
Пасьля выхаду ў Супэрлігу ў 1990-х гадох і вылету зь яе ў сэзоне 2003―2004 гадоў, клюб заняў шостае месца ў сэзоне 2006―2007 гадоў, такім чынам, атрымаўшы правы на ўдзел у кваліфікацыі Кубка УЭФА. На чале той каманды стаяў трэнэр Жузэ Мота, які дамогся ў тым сэзоне ўражлівай перамозе над «Спортынгам» і нічыйнымі вынікамі з «Бэнфікай» і «Порту». Аднак у дэбютным сэзоне эўракубкаў клюб выляцеў у першым жа раўндзе, атрымаўшы паразу ад нідэрляндзкага АЗ зь лікам 0:1 паводле сумы абедзьвюх сустрэч.
У сэзоне 2012―2013 гадоў клюб кваліфікаваўся ў Лігу чэмпіёнаў упершыню ў сваёй гісторыі, пасьля дасягненьня трэцяга месца ў лізе, апярэдзіўшы ў табліцы клюб «Брага». Гэты сэзон зьяўляецца самым пасьпяховым у гісторыі клюбу.