Пасека (Падляскае ваяводзтва)

Пасека (па-польску: Pasieka, па-падляску: Pasieka[2]) — невялікая вёска ва ўсходняй Польшчы ў Боцькаўскай гміне Бельскага павету. Знаходзіцца ў гміне гміне Боцькі.

Пасека
польск. Pasieka
Першыя згадкі: пач. 19 ст.
Мясцовая назва: Pasieka
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Бельскі
Гміна: Боцькі
Насельніцтва:
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Геаграфічныя каардынаты: 52°42′0″ пн. ш. 23°6′0″ у. д. / 52.7° пн. ш. 23.1° у. д. / 52.7; 23.1Каардынаты: 52°42′0″ пн. ш. 23°6′0″ у. д. / 52.7° пн. ш. 23.1° у. д. / 52.7; 23.1
Пасека на мапе Польшчы
Пасека
Пасека
Пасека
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Насельніцтва

рэдагаваць

Жыхары Старога Сяла ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Усьпеньня Божай Маці ў Боцьках) ды палякі-каталікі (парафія Парафія сьвятога Язэпа і сьвятога Антонія ў Боцьках[3]).

Гісторыя

рэдагаваць

Месца, дзе разьмяшчаецца вёска было месцам пасяленьня бортнікаў боцькаўскай маёмасьці. Спачатку бортнікі жылі ў Старым Сяле, але пасьля заснавалі на месцы сваіх пчалнікоў асобную вёску. У палове 19 ст. Патоцкія прадалі Пасеку для Фэлікса Ліпніцкага, які заснаваў тут невялікі завод па прадукцыі цэглы. У 1875 г. Ліпніцкі прадаў тутэйшы маёнтак Натальі Мірановіч, а гэтая ў 1889 г. Краснасельскаму мужыцкаму таварыству. У 1896 г. былі тут толькі 4 хаты, у якіх пражывала 20 жыхароў[4]. У міжваенны пэрыяд Пасека прыналежала да гміны Дубяжын Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 10 жыхароў (4 каталікоў, 5 праваслаўных ды адзін іншаверца, усе былі пагалоўна запісаныя палякамі)[5]. У 1944 г. адступаючыя немцы спалілі тут 11 хатаў[4].

  1. ^ https://bdl.stat.gov.pl/api/v1/data/localities/by-unit/062013803042-0024220?var-id=1639616&format=jsonapi
  2. ^ Pudlaśki nazvy. Pasieka. svoja.org Праверана 11 студзеня 2016 г.
  3. ^ Боцькі. Парафія сьвятога Язэпа і сьвятога Антонія (пол.) Diecezja drohiczyńska Праверана 11 студзеня 2016 г.
  4. ^ а б Zbigniew Romaniuk, Pasieka [w:] Z. Romaniuk, Boćki na Podlasiu. Monografia historyczna, Boćki 2013, s. 450
  5. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 19 (пол.) Праверана 11 студзеня 2016 г.