Старовесь
Старо́весь (па-польску: Starowieś, па-падляску: Stáre Sełó[2]) — вёска ва ўсходняй Польшчы ў Боцькаўскай гміне Бельскага павету. Знаходзіцца ў гміне гміне Боцькі.
Старовесь | |
польск. Starowieś | |
Першыя згадкі: | 1577 |
Мясцовая назва: | Stare Seło |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Бельскі |
Гміна: | Боцькі |
Насельніцтва: | 152 чал. (2013)[1] |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°42′0″ пн. ш. 23°6′0″ у. д. / 52.7° пн. ш. 23.1° у. д.Каардынаты: 52°42′0″ пн. ш. 23°6′0″ у. д. / 52.7° пн. ш. 23.1° у. д. |
Старовесь |
Насельніцтва
рэдагавацьЖыхары Старога Сяла ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Усьпеньня Божай Маці ў Боцьках) ды палякі-каталікі (парафія Парафія сьвятога Язэпа і сьвятога Антонія ў Боцьках[3]).
Гісторыя
рэдагавацьВёска ўпершыню ўзгадваецца ў 1577 г., калі ў складзе Боцькаўскіх маёмасьцяў Сапегаў на 24 валоках працавалі тут мужыкі і баяры. У 1674 г. у Старым Сяле было 5 католікоў і 54 уніятаў, а ў 1738 г. у 28 хатах пражывалі ўжо 96 жыхароў. Тутэйшыя мужыкі працавалі ў фальварку ў Боцьках. У 20-х гадах 19 ст. уладальнікі Боцькаў прадалі часткі зямлі ў Старым Сяле сем'ям Грынявіцкіх і Лалевічаў, якія заснавалі тут невялікія самастойныя маёнткі. У 1885 г. маёнткі купіў ресеец Яўфім Пагодзін, які ў 1900 г. распрадаў чатску зямель тутэйшаму мужыцкаму таварыству. У 1896 г. у вёсцы пражывалі 267 жыхароў, у маёнтку дадатковыя 22[4]. У міжваенны пэрыяд Старовесь прыналежала да Старовесь прыналежала да гміны Лубін Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 195 жыхароў (30 каталікоў і 166 праваслаўных, зь іх 33 палякаў і 163 беларусы)[5]. У 1944 г. адступаючыя немцы спалілі тут 19 хатаў[4].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (пол.) Праверана 29 верасьня 2015 г.
- ^ Pudlaśki nazvy. Stare Seło. svoja.org Праверана 29 верасьня 2015 г.
- ^ Боцькі. Парафія сьвятога Язэпа і сьвятога Антонія (пол.) Diecezja drohiczyńska Праверана 29 верасьня 2015 г.
- ^ а б Zbigniew Romaniuk, Śnieżki [w:] Z. Romaniuk, Boćki na Podlasiu. Monografia historyczna, Boćki 2013, s. 466-468
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 22 (пол.) Праверана 29 верасьня 2015 г.