Парытэтбанк

беларускі камэрцыйны банк

ААТ «Парытэ́тбанк» — камэрцыйны банк у Беларусі. Асноўныя акцыянэры — Дзяржаўны камітэт па маёмасьці Рэспублікі Беларусь (99,83% акцыяў)[6]. Статутны фонд — 328 368 435 201 млн рублёў (2014)[7].

Парытэтбанк
Тып Адкрытае акцыянэрнае таварыства
Заснаваная 15 траўня 1991 (31 год таму)
Заснавальнікі «Менскі гадзіньнікавы завод», «Белэнэргарамналадка»
Уласьнікі Said Gutseriev[d][1][2]
Краіна
Разьмяшчэньне Менск, вул. Кісялёва, д. 61а
Ключавыя фігуры
  • Старшыня праўленьня Сяргей Бялоў
  • глава назіральнага савета Сьвятлана Дзегцярэнка[3]
  • намеснік старшыні назіральнага савета Барыс Чахкіеў
Галіна банкаўская
Прадукцыя банкаўскія паслугі
Абарачэньне Green Arrow Up Darker.svg65 043 млн рублёў (2009 год; 22 489 тыс $)
Апэрацыйны прыбытак Green Arrow Up Darker.svg9354 млн рублёў (2009 год; 3337 тыс $)
Чысты прыбытак
Лік супрацоўнікаў
Матчына кампанія Дзяржаўны камітэт па маёмасьці Рэспублікі Беларусь
Даччыныя кампаніі інвэстыцыйная кампанія «Парытэт»
Аўдытар «Дэлойт і Туш»

ДзейнасьцьРэдагаваць

Мае 26 цэнтраў банкаўскіх паслугаў і даччынае прадпрыемства «Інвэстыцыйная кампанія „Парытэт“»[7].

РэквізытыРэдагаваць

УНП 100233809.

S.W.I.F.T.: POIS BY2X. Тэлекс: 252455 RANET BY[8].

МінуўшчынаРэдагаваць

Заснаваны Менскім гадзіньнікавым заводам, прадпрыемствам «Белэнэргарамналадка», Рэспубліканскім радыётэлецэнтрам і інш. Зарэгістраваны 15 траўня 1991 году пад назваю камэрцыйны банк «Пошук». У 1992 перайменаваны ў Акцыянэрны камэрцыйны банк «Пошук»[9].

З 1994 году банк бярэ ўдзел у Супольнасьці сусьветных міжбанкаўскіх фінансавых тэлекамунікацыяў (SWIFT). Да 1998 уваходзіў у шасьцёрку найбуйнейшых банкаў Беларусі[10], аднак у 1999 годзе празь нездавальняючы стан крэдытнага партфэлю кантрольны пакет акцыяў перайшоў да Нацыянальнага банку Беларусі. У 2000 банк атрымаў назву ААТ «Банк „Пошук“». 5 траўня 2004 году перайменаваны ў ААТ «Парытэтбанк»[9][11], доля Нацбанку склала 98,77% акцыяў.

У лютым 2006 году банк пачаў выпуск аплатных картак Visa, а ў верасьні 2009 году — Белкарт[9].

З 2008 году пачаў складаць справаздачы паводле Міжнародных стандартаў фінансавай справаздачнасьці, далучыўся да сыстэмы АРІП, сэрвісу iPay[9]. У 2010 далучыўся да Банкаўскае асацыяцыі краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы[12]. Ад 2017 году старшынём праўленьня банку стаў Сяргей Бялоў[13].

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ http://gki.gov.by/ru/about-press-news-ru/view/aktsii-oao-paritetbank-prodany-chastnomu-zarubezhnomu-investoru-6850/
  2. ^ https://www.interfax.ru/business/797360
  3. ^ Наблюдательный совет(рас.). ОАО "Паритетбанк". Праверана 24 ліпеня 2018 г.
  4. ^ https://www.paritetbank.by/about/finance-statements/godovaya-finansovaya-otchetnost/
  5. ^ https://www.paritetbank.by/about/stocks/informatsiya-ob-aktsionernom-obshchestve-i-ego-deyatelnosti-forma-1-/na-01-01-2022/
  6. ^ У «Паритетбанка» сменился собственник(рас.) // naviny.by, 31 мая 2018 г.
  7. ^ а б Агульныя зьвесткі пра банк(рас.) Пра банк. ААТ «Парытэтбанк». Праверана 23 красавіка 2014 г.
  8. ^ Зьвесткі пра банкі, якія дзейнічаюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, іхніх філіях па стане на 23.04.2014 Банкаўская сыстэма. Нацыянальны банк Рэспублікі БеларусьПраверана 23 красавіка 2014 г.
  9. ^ а б в г Гісторыя банка(рас.) Пра банк. ААТ «Парытэтбанк». Праверана 23 красавіка 2014 г.
  10. ^ ej.by. Кіраўніцтва спраў прэзідэнта набыло сабе банк // Наша Ніва, 21 красавіка 2014 г. Праверана 23 красавіка 2014 г.
  11. ^ Зьвесткі пра зьмяненьні найменьняў банкаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь з 01.01.2000(рас.) Банкаўская сыстэма. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь (23 красавіка 2014). Праверана 23 красавіка 2014 г.
  12. ^ Супрацоўніцтва з BACEE(рас.) Пра банк. ААТ «Парытэтбанк». Праверана 23 красавіка 2014 г.
  13. ^ Правление(рас.). ОАО "Паритетбанк". Праверана 24 ліпеня 2018 г.

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць