БелКарт
«Белкарт» — нацыянальная сыстэма міжбанкаўскіх разьлікаў на аснове плястыкавых картак у Рэспубліцы Беларусь, заснаваная ў 1995 годзе.
«Белкарт» | |
Тып | Закрытае акцыянэрнае таварыства |
---|---|
Заснаваная | 26 верасьня 1995 (29 гадоў таму) |
Заснавальнікі | Беларусбанк, Белаграпрамбанк, Белінвэстбанк |
Краіна | |
Разьмяшчэньне | Менск, вул. Мясьнікова, д. 32 |
Ключавыя фігуры | Аляксандар Сотнікаў (генэральны дырэктар) |
Галіна | Фінансавыя паслугі |
Прадукцыя | Аплатная сыстэма |
Абарачэньне | ▲8,5 трыльёнаў рублёў (2010) |
Матчына кампанія | «Банкаўскі працэсінгавы цэнтар» |
Аўдытар | «Інфармабарона» |
Мінуўшчына
рэдагавацьПраца па стварэньні нацыянальнай аплатнай сыстэмы распачалася ў 1994 року Нацбанкам. Першая фінансавая апэрацыя праведзеная 26 верасьня 1995 Белпрамбудбанкам. У 1997 зарэгістраваны таварны знак сыстэмы «БелКарт». У 2002 ўведзеная магчымасьць аплаты камунальных паслуг у банкаматах удзельнікаў сыстэмы. У 2007 сыстэма ўвайшла ў склад ААТ «Банкаўскі працэсінгавы цэнтар». У 2008 зьявіліся плястыкавыя карткі «Белкарт-М» з магнітнай палоскай[2].
На 2011 г. абслугоўваньне па картках ажыцьцяўлялі звыш 40 тысячаў банкаматаў, інфакіёскаў і плацежных тэрміналаў 11 банкаў[3]. 1 кастрычніка 2012 г. з 10 млн. выпушчаных у Беларусі картак на БелКарт прыпадала 47,5%[4].
11 жніўня 2022 году «Банкаўскі працэсінгавы цэнтар» і аплатная сыстэма «Белкарт» запусьцілі дадатак бескантактнай аплаты «Белкарт Пэй», які прызначаўся для смартфона. Адпаведную паслугу маглі скарыстаць трымальнікі картак такіх 6 банкаў Беларусі, як «Беларусбанк» і «Белаграпрамбанк», «Парытэтбанк» і «Рашэньне», «Цэптар Банк» і «БТА Банк». Дадатак працаваў на смартфонах пад апэрацыйнай сыстэмай «Андроід»[5].
Банкі-ўдзельнікі
рэдагавацьНа 20 жніўня 2013 г. у склад удзельнікаў аплатнай сеткі ўваходзіла 20 банкаў. На Беларусбанк прыпадала 64% (3,3 млн) выдадзеных картак[6].
Крыніцы і заўвагі
рэдагаваць- ^ https://blr.belta.by/economics/view/platsezhnuju-sistemu-belkart-daluchats-da-bankauskaga-pratsesingavaga-tsentra-87632-2020/
- ^ История системы (рас.) Платежная система «БелКарт». ААТ «Банкаўскі працэсінгавы цэнтар». Праверана 29 ліпеня 2011 г.
- ^ Уладзімер Хількевіч, Алена Даўжанок. «Плястыкавыя грошы» прыйшлі ў краіну ўсур’ёз і надоўга // Зьвязда : газэта. — 26 студзеня 2011. — № 15 (26879). — С. 4—5. — ISSN 1990-763x.
- ^ Ганна Кот. Беларускую розьніцу прывучаць да безнаяўных разьлікаў // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 30 лістапада 2012 г. Праверана 9 траўня 2014 г.
- ^ У Беларусі запусьцілі дадатак бескантактавай аплаты «Белкарт Пэй» // БелТА, 11 жніўня 2022 г. Праверана 15 жніўня 2022 г.
- ^ Сяргей Куркач. Сыстэма «БелКарт» атрымала асобны юрыдычны статус // Зьвязда : газэта. — 20 жніўня 2013. — № 154 (27519). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Белкарт // Беларусбанк Праверана 9 траўня 2014 г.
Гэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |