Папярэднія ласкі
- Гэта артыкул аб сэксуальным тэрміне. Аб музычным жанры «прэлюдыя» глядзіце артыкул Прэлюдыя (музыка)
Прэлюдыя палавога акту, або папярэднія любоўныя ласкі — папярэдняе ўзмацненьне ўзбуджэньня непасрэдна перад палавым актам. Пры гэтым стымулююцца эрагенныя зоны жанчыны ці мужчыны праз дакрананьні, пацалункі, аральным і іншымі спосабамі.
Папярэднія ласкі мужчыны могуць уключаць у сябе стымуляцыю непасрэдна пэніса, машонкі, а таксама і тых жа эрагенных зон, што і ў жанчыны (саскоў грудзей, мочкі вуха, жывату і іншае). Мэта папярэдніх любоўных ласак — даставіць больш задавальненьня партнэру, а таксама — дазволіць жанчыне выпрабаваць аргазм, калі з гэтым у партнэраў узьнікаюць цяжкасьці пры звычайным палавым стасунку без папярэдніх ласак, што па статыстыцы бывае даволі часта. Такім чынам, прэлюдыя забясьпечвае партнэрам вышэйшую ступень задавальненьня, зьяўляецца сродкам разнастайнасьці ў сэксе. Прэлюдыя — гэта таксама першая прыступка ў ланцугу дзеяньняў, якія ўтвараюць цыкл палавога адказу чалавека (узбуджэньне).