Плоцевы акт
(Перанакіравана з «Палавы акт»)
Плоцевы акт, плоцевы чын (па-лацінску: coitus — «сукупленьне») — генітальны кантакт дзьвюх асобаў з мэтай працягу роду і/або (у чалавека) для атрыманьня плоцевага задавальненьня (асалоды). Блізкія выразы: каітус; капуляцыя; плоцевыя зносіны.
Першае навуковае апісаньне плоцевага акту чалавека дадзена ў трактаце Гіпакрата «Аб семені і прыродзе дзіцяці». Плоцевы акт — гэта адно са зьвёнаў у ланцугу дзеяньняў у цыклі плоцевага адказу чалавека.