Паляўнічы Беларусі (1927)

беларускі штомесячнік

«Паляўні́чы Белару́сі» — штомесячны ілюстраваны часопіс паляваньня, орган каапэратыўна-прамысловага саюзу паляўнічых Беларусі й прысьвячаўся ўсім відам паляваньня, рыбалоўства й рыбаразьвядзеньня. Выдаваўся ад красавіка 1927 году да красавіка 1933 году ў Менску на беларускай мове штомесячна. Частка матэрыялаў друкавалася на расейскай мове.

Паляўнічы Беларусі
Пэрыядычнасьць штомесяц
Краіна БССР
Адрас
Заснавальнік выданьне беларускага праммыслова-каапэратыўнага саюзу паляўнічых
Выдавец Беларускае дзяржаўнае выдавецтва
Галоўны рэдактар Ян Крыпец
Дата заснаваньня красавік 1927
Дата закрыцьця 1933
Мова беларуская, расейская
Аб’ём 24 старонкі
Наклад 5000—17500 экз.
Ілюстрацыя Генадзя Змудзінскага да апавяданьня Міколы Цэлеша «Людзі, зьверы, птахі». Паляўнічы Беларусі № 3, 1930. Ст. 16.
Ілюстрацыя Генадзя Змудзінскага да апавяданьня Міколы Цэлеша «Людзі, зьверы, птахі». Паляўнічы Беларусі № 3, 1930. Ст. 17.

Часопіс знаёміў чытача з жыцьцём і норавамі жывёлы, з паляваньнем за мяжою й зьмяшчаў парады чытачоў і афіцыйныя, датычныя да паляваньня й рыбалоўства, пастановы й распараджэньні ўраду. У ім друкаваліся артыкулы пра паляўнічыя й рыбалоўныя гаспадаркі, сабакагадоўлю, паляўнічую зброю й рыштунак, рыбалоўныя прылады, спорт, а таксама нарысы, апавяданьні й вершы, карэспандэнцыі зь месцаў. Шырока асьвятлялася аднаўленьне паляўнічай гаспадаркі, барацьба з драпежнікамі й браканьерамі, жыцьцё на месцах, дапамога правільнаму вядзеньню паляўнічай гаспадаркі, зьверагадоўлі.

Рэдактары

рэдагаваць
  • Ян Крыпец: 1927 № 1 — 1928 № 3
  • Міх. Ф. Шмідт: 1928 № 4 — 1931 № 4
  • К. М. Дамарацкі: 1931 № 5 — 1932 № 2
  • П. Тамашэўскі: 1932 № 3 — 1932 № 6
  • А. Вільдфлуш: 1932 № 7 — 1933 № 2
  • К. Вольдынь: 1932 №№ 3; 4

Літаратура

рэдагаваць
  • «Паляўнічы Беларусі» // Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 4: Недалька ― Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — 598 с. С. 105.
  • Периодическая печать СССР 1917—1949. — Москва: Всесоюзная книжная палата, 1955. — Т. 5. Журналы, труды и бюллетени по сельскому хозяйству. — С. (№ 1704). — 230 с. — 1500 ас.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць