Генадзь Змудзінскі
Гена́дзь Яўге́навіч Змудзі́нскі (29 студзеня 1897, г. Ніжняудзінск, Іркуцкая губэрня, Расейская імпэрыя — 22 верасьня 1938, Менск, НКВД) — беларускі графік.
Генадзь Змудзінскі | |
Дата нараджэньня | 29 студзеня 1897 |
---|---|
Месца нараджэньня | Ніжняудзінск, Іркуцкая губэрня, Расейская імпэрыя |
Дата сьмерці | 22 верасьня 1938 (41 год) |
Месца сьмерці | Менск, НКВД |
Месца вучобы | |
Занятак | кніжная графіка |
Біяграфія
рэдагавацьВучыўся ў Імпэратарскай Акадэміі мастацтваў (1914—1915). Потым быў мабілізаваны ў армію з пачаткам Першай сусьветнай вайны. З 1918 году ў Чырвонай Арміі: камандзір палку, начальнік выведніцкага аддзелу брыгады. З 1921 году ў Менску. У 1921 годзе выканаў некалькі плякатаў для Белдзяржвыдавецтва й Галоўпалітасьветы. Аўтар эскізу ордэна Працоўнага Чырвонага Сьцяга БССР і граматы да яго (1924), фірменнай маркі Белдзяржвыдавецтва (1924)[1].
Творчасьць
рэдагавацьАдзін з заснавальнікаў школы беларускай кніжнай графікі. Ілюстраваў школьныя падручнікі, аформіў шмат кніг для дзяцей: Максім Гарэцкі «Досьвіткі», 1926; Аляксандар Нявераў «Як у нас была вайна», 1927; казку «Воўк і лес», 1928, і інш. Супрацоўнічаў з газэтай «Зьвязда» (1927—1928), на старонках якой друкаваліся ягоныя плякаты й палітычныя карыкатуры. Удзельнічаў у Першай усебеларускай мастацкай выстаўцы (1925), у Міжнароднай выстаўцы кнігі ў Ляйпцыгу (1927). Найбольш вядомыя творы станковай графікі: «Пагром», «Менская конка», «Згода нявесты», «Бежанцы» (1916), «Араты» (1925). Рэпрэсаваны ў 1938 годзе[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б ЗМУДЗІНСКІ Генадзь Яўгенавіч // Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
Літаратура
рэдагаваць- Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
- Шматаў В.Ф. Беларуская графіка 1917—1941 гг. Мн., 1975;
- Церашчатава В.В. Беларуская кніжная графіка 1917—1941. Мн., 1971;
- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. Т.2.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1998. — 604 с.: іл.