Мікола Цэлеш

Беларускі літаратар

Міко́ла Яфі́мавіч Цэ́леш (Целеш; 25 ліпеня 1900[1][2], в. Заазер’е, Барысаўскі павет, Расейская імпэрыя — пасьля 1976) — беларускі пісьменьнік. Псэўданімы: Марцін Люціч, М.Люціч, М.Лясун; крыптанім: М. Ц..

Мікола Цэлеш
Асабістыя зьвесткі
Псэўданімы Марцін Люціч, М.Люціч, М.Лясун
Нарадзіўся 25 ліпеня 1900
Сьцяг Расейскай імпэрыі Заазер’е, Барысаўскі павет
Памёр пасьля 1976
ЗША ЗША
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік
Мова беларуская
Дэбют «Па воўчых сьцежках» (1929)
Творы на сайце Knihi.com

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Нарадзіўся ў в. Заазер’е Барысаўскага павету (цяпер Машчаніцкі сельсавет Бялыніцкага раёну). Скончыў вясковую школу (1911), навучаўся ў Бялыніцкай найвышэйшай пачатковай вучэльні, скончыць якую перашкодзіла Першая сусьветная вайна. У 1916 зьехаў у Варонеж, пасьля працаваў на Данбасе. Пасьля акупацыі Данбасу Дзянікіным у 1919 року пайшоў дабраахвотнікам у Чырвоную армію. Дэмабілізаваны ў 1922.

Прыехаў у Менск, працаваў у рэдакцыі часопісу «Паляўнічы Беларусі», іншых дзяржаўных установах.

Падчас нямецкай акупацыі працаваў у «Беларускай газэце». З чэрвеня 1944 на эміграцыі ў Нямеччыне, з канца 1940-х у ЗША (Нью-Ёрк).

Зьнік бязь вестак у 1976 року. Датай сьмерці лічыцца 1978 рок[2][3].

Творчасьць

рэдагаваць

Друкавацца пачаў у часопісе «Паляўнічы Беларусі» з 1929 року (першае апавяданьне — «Па воўчых сьцежках»). Супрацоўнічаў з часопісамі «Полымя рэвалюцыі», «Маладняк», «Работніца і калгасьніца Беларусі», газэтамі «Літаратура і мастацтва» й іншымі. У БССР выдаў кнігі прозы «Апавяданьні паляўнічага» (1931), «Са стрэльбай і сабакам» (1932), «Курылка» (1935, перавыдадзеная ў 1938), а таксама зборнікі дзіцячых апавяданьняў «Буська» (1930, перавыдадзеная ў 1939) і «Знаходка» (1939). У 1943 року выйшаў зборнік апавяданьняў «На крыжы».

На эміграцыі друкаваўся ў газэтах «Бацькаўшчына», «Беларус», альманаху твораў беларускіх літаратараў «Ля чужых берагоў». У Нью-Ёрку выйшлі «Дзесяць апавяданьняў» (1965) і «Хмары над Бацькаўшчынай» (1996, пасьмяротна). Займаўся перакладамі на беларускую з вугорскай і ідышу[1] апавяданьняў вугорскіх і жыдоўскіх пісьменьнікаў.

Меў жонку Чэславу[4] (у ЗША — Кэрал Цэлеш; анг. Carol Celesh, 1920—2006[5]), зь якой ажаніўся яшчэ ў СССР, і двух дачок[6].

  1. ^ а б Арлоў, Уладзімер (25 ліпеня 2006) Імёны Свабоды: Мікола Цэлеш (25.7.1900, в. Зазер’е, Барысаўшчына — ?) Імёны Свабоды. Радыё «Свабода»Праверана 17 жніўня 2017 г.
  2. ^ а б Social Security Death Master File (Social Security Death Index) (анг.) — Social Security number 122-26-8114 was issued to MIKOLAI CELESZ, who was born 25 July 1900 and, Death Master File says, died February 1978.. Праверана 17 жніўня 2017 г.
  3. ^ Mikolai Celesz In U.S. Social Security Death Index (SSDI) (анг.) MyHeritage Праверана 17 жніўня 2017 г.
  4. ^ Carol (Czeslawa) Celesz In U.S. Naturalization Records (анг.) MyHeritage Праверана 17 жніўня 2017 г.
  5. ^ Social Security Death Master File (Social Security Death Index) (анг.) — Social Security number 122-26-8135 was issued to CAROL CELESH, who was born 25 December 1920 and, Death Master File says, died 30 September 2006.. Праверана 17 жніўня 2017 г.
  6. ^ Obituary for: Carol Celesh (анг.) Life Legacy. Memorial Networks™. Праверана 17 жніўня 2017 г.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць