Палямідзі

фартэцыя ў Нафпліёне
Фартэцыя
Палямідзі
Παλαμήδι
Крэпасьць Палямідзі
Крэпасьць Палямідзі
Краіна Грэцыя
Месцазнаходжаньне Нафпліён[d]
Каардынаты 37°33′43″ пн. ш. 22°48′15″ у. д. / 37.56194° пн. ш. 22.80417° у. д. / 37.56194; 22.80417Каардынаты: 37°33′43″ пн. ш. 22°48′15″ у. д. / 37.56194° пн. ш. 22.80417° у. д. / 37.56194; 22.80417
Дата заснаваньня 1714
Будаваньне XVII стагодзьдзе—???
Статус археалягічны помнік Грэцыі[d]
Палямідзі на мапе Грэцыі
Палямідзі
Палямідзі
Палямідзі
Палямідзі на Вікісховішчы

Палямі́дзі (па-грэцку: Παλαμήδι) — крэпасьць у Нафпліёне, пабудаваная вэнэцыянцамі ў 1687 годзе. Будаўніцтва крэпасьці пачалося пасьля таго як вэнэцыянцы адбілі пагорак (вышыня 216 м) у турак падчас вэнэцыянска-турэцкай вайны. Да крэпасьці вядуць 921 прыступак.

Пабудова крэпасьці было ідэяй Аўгустына Сагрэда. Яна была збудаваная за кароткі пэрыяд 1711—1714 гадоў паводле праектаў францускіх інжынэраў. Крэпасьць складаецца з васьмі самастойных бастыёнаў, якія злучаліся паміж сабой і мелі каморы, цыстэрны і ўзбраеньне. Бастыёны спачатку былі названы вэнэцыянскімі імёнамі, такімі як Маразыні і Сагрэда, пазьней — турэцкімі і пад канец — грэцкімі. Першы бастыён з захаду называецца Рабэр (Дэніз Дап’я). Уздымаючыся на ўсход, можна ўбачыць наступныя бастыёны. Спачатку вялікі бастыён Сьвятога Андрэя. Зь ягонага паўночнага боку знаходзіцца бастыён Леаніда (Тобрак Дап’я) і далей — Мільтыяда (Базыр’ян Дап’я), дзе ёсьць цэнтральны ўваход у крэпасьць і дзе сканчаецца сучасная дарога.

На ўсходзе разьмешчаны бастыёны Ахілеса (Юрус Дар’я), адкуль туркі ў 1715 годзе захапілі Палямідзі. Адтуль жа ўварваліся грэкі ў яго ў 1822 годзе напярэдадні сьвята Сьвятога Андрэя на чале з Стайкасам Стайкаполясам. Апошні бастыён, Факіёна, быў пабудаваны ў пэрыяд турэцкага валадарства і не зьяўляўся часткай вэнэцыянскіх фартыфікацыяў. Падчас грэцкай рэвалюцыі 1821 году туркі занялі крэпасьць, аднак 30 лістапада 1822 году грэкі выбілі агрэсараў з Палямідзі.

Пасьля рэвалюцыі Палямідзі служыла турмой, у якую ў 1833 годзе быў заключаны Тэадорас Калякатроніс і быў вызвалены праз 11 месяцаў, на загад караля Отана. У 1910 годзе Кайзэр Вільгельм аглядаў крэпасьць.