Отан (кароль Грэцыі)
О́тан (па-грэцку: Όθων, па-нямецку: Otto Friedrich Ludwig von Bayern; 1 чэрвеня 1815 — 26 ліпеня 1867 году) — баварскі прынц, які потым быў каралём Грэцыі ад стварэньня манархіі 27 траўня 1832 году. Манархія ў Грэцыі была закладзеная паводле вынікаў Лёнданскай канфэрэнцыі. Кіраваньне Отана скончылася 23 кастрычніка 1862 году, калі ён быў зрынуты з сваёй пасады.
Отан (кароль Грэцыі) | |
прынц Баварыі[d] | |
---|---|
Асабістыя зьвесткі | |
Імя пры нараджэньні | па-нямецку: Otto Friedrich Ludwig von Bayern |
Нарадзіўся | 1 чэрвеня 1815[1][2][3][…], |
Памёр | 26 ліпеня 1867[1][2][3][…] (52 гады), |
Пахаваны | |
Дынастыя | Вітэльсбахі[d] |
Сужэнец | Амалія Альдэнбурская[d][6] |
Бацька | Людвіг I[d][2] |
Маці | Тэрэза Саксэн-Гільдбурггаўзэнская[d][2] |
Узнагароды | |
Подпіс |
Отан быў другім сынам баварскага караля Людвіга I. Грэцкім каралём ён стаў у веку 17 гадоў. Ягоны ўрад першапачаткова кіраваў радай з трох чалавек, які складаўся з службовых асобаў баварскага суда. Па сталасьці Отан адсунуў рэгентаў, яны апынуліся непапулярнымі сярод людзей, і пачаў кіраваў як абсалютны манарх. На працягу ўсяго свайго панаваньня Отан ня здолеў перамагчы беднасьць Грэцыі і прадухіліць эканамічнае ўмяшальніцтва ў свае справы звонку. Грэцкая палітыка ў гэтую эпоху грунтавалася на прыхільнасьці да трох вялікіх дзяржаваў, якія гарантавалі незалежнасьць Грэцыі, як то Вялікабрытаніі, Францыі і Расеі. Здольнасьць Отана захоўваць падтрымку з боку памянёных дзяржаваў была ключавой дзеля захаваньня ягонай улады. Каб заставацца моцным, караль мусіць улічваць інтарэсы кожнай з гэтых краінаў. Калі Грэцыя была заблякаваная брытанскім каралеўскім флётам у 1850 годзе і зноўку ў 1854 годзе, каб перашкодзіць Грэцыі напасьці на Асманскую імпэрыю падчас Крымскай вайны, незадаволенасьць каралём сярод грэкаў пачала нарастаць. У выніку адбылася спроба замаху на каралеву Амалію, а ў 1862 годзе Отан быў зрынуты з свайго трону. Памёр былы кароль у выгнаньні ў Баварыі ў 1867 годзе.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г д е Otto (Otto) // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ а б в г д е ё ж Lundy D. R. Otto I Friedrich Ludwig von Bayern, King of the Hellenes // The Peerage (анг.)
- ^ а б в г д е Otó I de Grècia // Gran Enciclopèdia Catalana (кат.) — Grup Enciclopèdia, 1968.
- ^ а б в г д е Оттон I // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
- ^ а б в Find a Grave (анг.) — 1996.
- ^ В. В—в Оттон I (рас.) // Энциклопедический словарь — СПб: Брокгауз — Ефрон, 1897. — Т. XXII. — С. 470—471.