Мільтыяд
Мільтыяд (па-грэцку: Μιλτιάδης; ~550—489 да н. э.) — атэнскі палкаводзец, сын Кімона Старэйшага (які быў зводным братам Мільтыяда Старэйшага) бацька Кімона Малодшага (ад тракійкі).
Мільтыяд | |
каля 554 да н. э.[1] — 489 да н. э.[1] | |
Месца нараджэньня | |
---|---|
Месца сьмерці | |
Вядомы перамогай над войскам Пэрсіі ў Маратонскай бітве (490 да н. э.), калі быў стратэгам. Але паход супраць Парасу правёў няўдала, і быў асуджаны да штрафу ў 50 талянтаў. Не здолеў выплаціць штрафу і быў пасаджаны ў турму, дзе памёр ад ран, атрыманых у паходзе. Ягоны сын Кімон выплаціў штраф і пасьмяротна рэабілітаваў бацьку.
Займаўся палітыкай яшчэ пры Пісыстратыдах; паміж 521 да н. э. і 513 да н. э. быў высланы ў Хэрсанэс Тракійскі. Там ажаніўся з дачкой цара Апора Гэгэсіпіле, і вярнуўся ў Атэны (493 да н. э.) як правіцель, на ўласных караблях.
Найбольш верагоднымі выявамі лічацца дзьве гэрмы Фульвія (знойдзены ў 1553 і 1940 гг.), якія, відаць, зьяўляюцца копіямі партрэту, зробленага ў 460-х гг. да н. э. — статуі Фідыя[2]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в https://www.britannica.com/biography/Miltiades-the-Younger
- ^ Аўтарства статуі — паводле паведамленьня Паўсанія.