Нафпліён

горад у Грэцыі

На́фпліён, Наўплі, Наўплія, па-грэцку: Ναύπλιο(ν)), радзей Анаплі (па-грэцку: Ανάπλι) — гістарычны горад у Грэцыі, адзін з самых галоўных турыстычных цэнтраў краіны. Знаходзіцца на вышыні 10 мэтраў над узроўнем мора, на ўзьбярэжжы Аргалідзкай затокі, на ўсходнім «пальцы» паўвостраву Пэляпанэс, на паўвостраве Аргаліда, у 94 кілямэтрах на паўднёвы-захад ад Атэн і ў 38 км на паўночны ўсход ад Трыпалісу.

Нафпліён
грэц. Ναύπλιο(ν)
Краіна: Грэцыя
Пэрыфэрыя: Пэляпанэс
Плошча: 8,984 км²
Вышыня: 10 м н. у. м.
Насельніцтва
колькасьць: 14 203 чал. (2011)
шчыльнасьць:
Часавы пас: UTC+2
Тэлефонны код: 2752
Паштовы індэкс: 211 00
Нумарны знак: AP
Геаграфічныя каардынаты: 37°33′57″ пн. ш. 22°48′0″ у. д. / 37.56583° пн. ш. 22.8° у. д. / 37.56583; 22.8Каардынаты: 37°33′57″ пн. ш. 22°48′0″ у. д. / 37.56583° пн. ш. 22.8° у. д. / 37.56583; 22.8
Нафпліён на мапе Грэцыі
Нафпліён
Нафпліён
Нафпліён
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://www.nafplio.gr/, https://www.nafplio.gr/en/

Найважнейшы марскі порт на ўсходзе Пэляпанэсу, з 1828 па 1833 гады быў першай сталіцай незалежнай Грэцыі. У царкоўных адносінах — цэнтар Аргалідзкай мітраполіі Эладзкай праваслаўнай царквы.