Тэадорас Калякатроніс
Тэадорас Калякатроніс (па-грэцку: Θεόδωρος Κολοκοτρώνης; 3 красавіка 1770 — 4 лютага 1843) — грэцкі генэрал і лідэр у вайне за незалежнасьць (1821—1829) ад Асманскай імпэрыі. Найбольшым посьпехам Калякатроніса была перамога над асманскай арміяй на чале з Махмудам Драмалі Пашам у бітве пры Дэрвенакіі ў 1822 годзе. У 1825 годзе ён быў прызначаны галоўнакамандуючым грэчаскімі ўзброенымі сіламі на Пелапанесе. Цяпер у Грэцыі Калякатроніс лічыцца адным з самых шанаваных герояў вайны за незалежнасьць.
Тэадорас Калякатроніс | |
3 красавіка 1770 — 4 лютага 1843[1] (72 гады) | |
Месца нараджэньня | |
---|---|
Месца сьмерці | |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНаадзіўся ў 1770 годзе ў Марэі, у вёсцы Рамавуні. Паходзіў са старадаўняга клефцкага роду. Калі Тэадорасу споўнілася 10 гадоў, туркі пакаралі сьмерцю яго бацьку — Канстанцінаса Калякатроніса, афіцэра расейскай службы. Маці Тэадора — Замбія Котсакі — паходзіла з аркадскага роду Котсакі, які таксама вызначыўся ў барацьбе з туркамі.
У 15 гадоў Тэадорас стаў «капітанам» клефтскага атраду, які складаўся з такіх жа адчайных хлопцаў, якім быў ён сам. Ратуючыся ў 1806 годзе ад нападак турак паступіў у расейскі флёт, а пасьля перабраўся на Іянічным астравы, дзе ўступіў у брытанскую службу і атрымаў маёрскі чын.
Толькі ў 1821 годзе, калі ў Марэі ўспыхнула паўстаньне, здоляў вярнуцца на радзіму. Пад яго камандаваньнем паўстанцы 12 траўня разбілі туркаў пры Валтэцы і 26 верасьня авалодалі Трыпалісам. У 26-28 ліпеня 1822 г. яго войска нанесла жахлівую паразу воску Махмуда-пашы Дрэваналі ў вузкай Дзервенакійскай цясьнінк. За гэтую бліскучую перамогу народны сход у Астрасе прызначыў яго ў 1823 годзе галоўнакамандуючым усімі войскамі Марэі (архістратыгам) і віцэ-прэзыдэнтам Часовага ўраду, у якім de facto ён быў уладаром. На гэтым сходзе, зрэшты, асабліва рэзка выявілася надмерная ганарыстасьць і славалюбства, сварлівасьць і дасканалая недысцыплінаванасьць характару Калякатронісу.
Праз 4 месяцы, у 1825 годзе, вайсковыя няўдачы прымусілі грэці ўрад зьняць Калякатроніса і паставіць яго на чале 10-тысячнага Пеляпанэскага корпусу. Першы час ён пасьпяхова ўжываў тактыку партызанскай вайны супраць пераходзячых сілаў эгіпэцкага палкаводца Ібрагіма-пашы. Аднак, далейшая барацьба з Ібрагімам-пашай апынулася не пад сілу і Калякатронісу: ён трываў няўдачу за няўдачай, пакуль у 1827 годзе ў ходзе сваёй місіі па прымусе да міру, флаты саюзныя дзяржаў не нанесьлі Эгіпэцкаму флёту жахлівую паразу ў Наварынскай бухце.
На Трэнскім сходзе (красавік 1827 году) Калякатроніс горача адстойваў графа Кападыстрыю, як прэзыдэнта Грэцыі, супраць Маўракардата, за якога стаяла гарадзкая партыя.
Пры Іане Кападыстрыі Калякатроніс заставаўся галоўнакамандуючым войскамі Марэі і ўзмоцнена падтрымліваў прэзыдэнта. Пасьля забойства апошняга Калякатроніс, у якасьці сябры прызначанага Сэнатам Часовага ўраду (разам з Аўгустынасам Кападыстрыяй і Каеці), дзейнічаў у духу расейскафільскай партыі, усімі сіламі распальваючы канфлікты, хапаючыся за зброю пры ўсякім зручным выпадку. Ён садзейнічаў абраньню Аўгустынаса Кападыстрыі ў прэзыдэнты, і на ім галоўным чынам ляжыць адказнасьць за міжусобную вайну, якая скончылася яго паразай і адрачэньнем Кападыстрыі.
У прызначаным затым Сэнатам і які праіснаваў ўсяго некалькі дзён часовым урадзе («камітэт пяці») ён быў фактычна уладаром, але калі Калеці ператварыў яго ў Камітэт сямі, то Калякатроніс не трапіў у яго і апынуўся ў апазыцыі. Ён неадкладна ўзяўся за зброю і падняў мяцеж. Новае паражэньне яго ў 1833 годзе на кароткі час дало Грэцыі зьнешні супакой.
З прыбыцьцём у Грэцыю караля Отона Калякатроніс стаў на чале незадаволеных тыраніяй новага ўраду. У 1834 годзе ён, разам са сваім сынам, Генайос Калякатронісам, быў асуджаны за ўдзел у супрацьпраўнай змове і прысуджаны да сьмяротнага пакараньня, але памілаваны каралём спачатку да 20-гадовай турме, а праз год цалкам вызвалены і нават адноўлены ў чыне генэрала, у 1837 годзе ўзнагароджаны вялікім крыжам ордэна Збавіцеля і прызначаны членам Дзяржаўнай рады. Гэта яго прымірыла з урадам.
Памёр у Атэнах у 1843 годзе, пахаваны на першых атэнскіх могілках. Пасьля сьмерці выйшлі яго цікавыя, хаця і вельмі прадузятыя мэмуары " «Διήγησις συμβάντων τής έλληνικής φυλής 1770—1836» (нов. выд., Атэны, 1889., 2 т. У 1900 г.у цэнтры Атэн быў усталяваны помнік Калякатронісу які выканаў скульптар Сохас.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Identifiants et Référentiels (фр.) — ABES, 2011.
- ^ а б Водовозов В. Колокотрони, Федор (рас.) // Энциклопедический словарь — СПб: Брокгауз — Ефрон, 1895. — Т. XVа. — С. 728.
- ^ Колокотрони, Федор (рас.) // Военная энциклопедия — СПб: Иван Дмитриевич Сытин, 1913. — Т. 13. — С. 38.
Літаратура
рэдагаваць- Αγαπητός Σ. Αγαπητός: Οι Ένδοξοι Έλληνες του 1821, ή Οι Πρωταγωνισταί της Ελλάδος, 1877.
- Dimitri Michalopoulos, Le Vieillard de Morée. Essai sur l’histoire des Grecs et leur indépendance, Istanbul: Les éditions Isis, 2017 (ISBN 978-975-428-587-1)
- Δημήτρη Μιχαλόπουλου & Δημήτρη Παυλόπουλου, Θεόδωρος Κολοκοτρώνης.Από τη μορφή του στην εικόνα της, Δήμος Οιχαλίας, 2021. ISBN 978-618-85246-0-6.