Палацава-паркавы комплекс Сапегаў (Дзярэчын)
Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Палацава-паркавы комплекс Сапегаў
| |
Палац Сапегаў. Н. Орда, 21 траўня 1877 г.
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Дзярэчын |
Архітэктурны стыль | клясыцызм |
Аўтар праекту | Ян Самуэль Бэкер і Лаўрын Гуцэвіч |
Палацава-паркавы комплекс Сапегаў на Вікісховішчы |
Палацава-паркавы комплекс Сапегаў — помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва XVIII ст. у Дзярэчыне. Знаходзіўся ў цэнтры мястэчка, каля Рынку. Твор архітэктуры клясыцызму.
Комплекс складаўся з палаца і парку. У другой палове XIX ст. комплекс разрабавалі расейскія ўлады, а па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады дашчэнту зьнішчылі палац.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьМураваны палац у Дзярэчыне збудавалі ў 1786 годзе на сродкі канцлера Аляксандра Міхала Сапегі паводле праекту архітэктараў Я. С. Бэкера і Л. Гуцэвіча як вайсковую навучальную ўстанову («Акадэмія»).
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьУ пачатку XІX ст. Францішак Сапега пераўтварыў будынак у палац і атачыў яго паркам. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1831 годзе ўлады Расейскай імпэрыі канфіскавалі палац у Сапегаў, а ўсе мастацкія каштоўнасьці вывезьлі ў Санкт-Пецярбург.
У пачатку XX ст. палац перарабілі пад расейскія кашары.
Найноўшы час
рэдагавацьАрхітэктура
рэдагавацьПалац — помнік архітэктуры клясыцызму. Гэта быў 1-павярховы прастакутны ў пляне будынак. Цэнтральная частка з мансардай на галоўным фасадзе вылучалася 8-калённым дарычным портыкам з трыкутным франтонам, аздобленым ляпным геральдычным картушам. Пакаты вальмавы дах захіляўся парапэтам. У дэкоры фасадаў выкарыстоўваліся рытмічна разьмешчаныя прастакутныя філёнгі і вокны.
Меў калідорны плян з квадратнай заляй у цэнтры. Сярод памяшканьняў вызначаліся карцінная галерэя, археалягічны кабінэт і бібліятэка.
Парка
рэдагавацьПалац разьмяшчаўся ў парку рэгулярна-тэрасавага тыпу («Малы Вэрсаль») з сыстэмай ставоў[1].
Галерэя
рэдагаваць-
да 1915 г.
-
І. Якубеня, каля 1914 г.
-
Я. Булгак, 1930 г.
-
Я. Булгак, 1930 г.
-
В. Паркат, да 1935 г.
-
В. Паркат, да 1935 г.
-
1930-я гг.
-
1930-я гг.
-
да 1939 г.
-
да 1939 г.
-
Г. Браўн, да 1939 г.
-
1946 г.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Кулагін А. Дзярэчынскі палац // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 197.
Літаратура
рэдагаваць- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.