Пажыжмаўскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Воранаўскім раёне Гарадзенскай вобласьці БССР

Пажы́жмаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Вярэнаўскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Цэнтар — вёска Пажыжма.

Пажыжмаўскі сельсавет
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус сельсавет Беларусі[d] і былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка[d]
Адміністрацыйны цэнтар Пажыжма
Дата ўтварэньня 16 ліпеня 1954
Дата скасаваньня 11 студзеня 1966
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Утвораны 12 кастрычніка 1940 году як Вяканцаўскі сельсавет у складзе Вярэнўскага раёну Баранавіцкай вобласьці БССР. Цэнтар — вёска Вяканцы. З 20 верасьня 1944 году ў складзе Гарадзенскай вобласьці.

16 ліпеня 1954 году перайменаваны ў Пажыжмаўскі сельсавет, цэнтар перанесены ў вёску Пажыжма[1].

11 студзеня 1966 году сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Тракельскага (8 населеных пунктаў: Абрамаўшчызна, Вайцяшуны, Дайноўка, Лаўцуны, Малыя Германішкі, Маркаўшчына, Мікянцы, Поліпніца), Пагародзенскага (7 населеных пунктаў: Балотнікі, Вяканцы, Гартынкова, Жусіны, Лапацішкі, Нявошы, Рачкуны) сельсаветаў і Вярэнаўскага пассавету (3 населеныя пункты: Навапольле, Пажыжма, Цёмны Дол)[2].

На момант скасаваньня ў склад сельсавету ўваходзілі 18 населеных пунктаў.

  1. ^ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. ^ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 студзеня 1966 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1966, № 9 (1129).

Літаратура

рэдагаваць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.