Падбродзьдзе
Падбродзьдзе (па-летувіску: Pabradė) — горад у Летуве, знаходзіцца ў Сьвянцянскім раёне Віленскага павету. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Аўкштота. Падбродзе знаходзіцца на рацэ Жэймяне, пры ўпадзеньні ў яе ракі Дубінкі. Горад аддалены ад Сьвянцянаў на 38 км. Да 1939 году горад уваходзіў у склад Польшчы (Сьвянцянскі павет), зьяўляўся буйным чыгуначным вузлом на лініі Варшава — Дзьвінск.
Падбродзьдзе | |||||
лет. Pabradė | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | XV стагодзьдзе | ||||
Горад з: | 1919 | ||||
Краіна: | Летува | ||||
Павет: | Віленскі | ||||
Раён: | Сьвянцянскі | ||||
Плошча: | 11,11 км² | ||||
Вышыня: | 124 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2018) | |||||
колькасьць: | 5459 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 491,36 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Паштовы індэкс: | 18175 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 54°59′0″ пн. ш. 25°46′0″ у. д. / 54.98333° пн. ш. 25.76667° у. д.Каардынаты: 54°59′0″ пн. ш. 25°46′0″ у. д. / 54.98333° пн. ш. 25.76667° у. д. | ||||
Падбродзьдзе | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.svencionys.lt/lit/I_pradzia |
Войска
рэдагавацьНа 2021 год на вайсковым палігоне ў Падбродзьдзі за 15 км ад беларуска-летувіскай мяжы знаходзілася батальённая тактычная група[1].
Гісторыя
рэдагавацьПершыя ўспаміны аб Падбродзе датуюцца канцом XV стагодзьдзя. У гэтыя час гэта выла невялікая вёска, у якой да 1928 году не было нават школы. У канцы ХІХ стагодзьдзя, разам з пракладкай Варшаўска-Пецярбурскай чыгункі, у паселішчы значна ўзрасла колькасьць насельніцтва (да 312 хатаў). Большасьсь жыхароў была непісьменная, і тыя хто меў дастаткова грошаў езьдзіў вучыцца ў Беларусь у Кемелішкі.
У 1905 годзе ў вёсцы Баярэле, каля Падбродзьдзя (цяпер гэта частка гораду), была пабудавана трохгадовая пачатковая школа. Усе тры клясы вучыліся ў адным пакоі.
У 1919 годзе праездам да роднага дома ў вёсцы Зулаве, тут затрымаўся Юзэф Пілсудзкі. Жыхары зьвярнуліся да маршала з просьбай надаць Падбродзю статуса гораду і гэты статус быў атрыманы.
У 1928 годзе пачалася пабудова сямігадовай школы. Праз тры гады, у 1931 годзе будова была скончана і школа атрымала імя Пілсудзкага.
У 1939 годзе горад, разам зь Віленшчынай быў далучаны да БССР, але ў 1940 годзе адыйшоў да Летувіскай ССР.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ «Не насьцярожваць нас гэта ня можа» - Вальфовіч аб ваеннай актыўнасьці НАТА ўздоўж граніц Беларусі // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 18 траўня 2021 г. Праверана 18 траўня 2021 г.