Дзяржаўны пагранічны камітэт Рэспублікі Беларусь

(Перанакіравана з «Пагранкамітэт»)

Дзяржа́ўны паме́жны камітэ́т Рэспу́блікі Белару́сь (ДПК Беларусі) — ведамства ўраду Беларусі, упаўнаважанае ажыцьцяўляць ахову дзяржаўнае мяжы. Старшыня ДПК ды 4 ягоныя намесьнікі[5] прызначаюцца й здымаюцца з пасадаў прэзыдэнтам.

Дзяржаўны памежны камітэт Рэспублікі Беларусь

Эмблема
Абрэвіятура ДПК РБ
Дата ўтварэньня 15 студзеня 1992 (32 гады таму)
Штаб-кватэра Менск, вул. Валадарскага, д. 24
Старшыня Канстанцін Моластаў
Першы намесьнік Ігар Буткевіч
Намесьнікі Раман Подлінеў, Ігар Печань, Ігар Гутнік[1]
Зьвязаныя кампаніі Асобная служба актыўных мерапрыемстваў
Бюджэт 294 млрд рублёў[2] (2009 год; 105 млн $[3])
Сайт gpk.gov.by
Колішняя назва Галоўная ўправа памежных войскаў (да лістапада 1992 г.), Дзяржаўны камітэт памежных войскаў (да 25 верасьня 2007 г.[4])
  • забесьпячэньне памежнае бясьпекі;
  • наладжаньне аховы дзяржаўнае мяжы;
  • кіраваньне органамі памежнае службы;
  • наладжаньне памежнага ўзаемадзеньня ведамстваў ураду;
  • удзел у абароне дзяржавы;
  • наладжаньне пропуску фізычных асобаў ды транспартных сродкаў празь дзяржаўную мяжу;
  • папярэджаньне й спыненьне парушэньняў дзяржаўнае мяжы;
  • забесьпячэньне службовай дзейнасьці памежнікаў;
  • ідэалягічная апрацоўка памежнікаў.

Паўнамоцтвы

рэдагаваць
  • падрыхтоўка прапановаў заканадаўства аб ахове дзяржаўнае мяжы, працы пунктаў пропуску празь мяжу ды службе памежнікаў;
  • парадкаваньне дзейнасьці падпарадкаваных установаў;
  • ухваленьне ды нагляд за выкананьнем ведамасных пастановаў;
  • ахова дзяржаўнае мяжы;
  • заключэньне міжведамасных міжнародных дамоваў;
  • супраца з адпаведнымі ведамствамі іншых дзяржаваў ды міжнароднымі арганізацыямі;
  • супрацьдзеяньне парушэньню дзяржаўнае мяжы;
  • змаганьне на мяжы супраць незаконнага перасяленьня, арганізаванай злачыннасьці, тэрарызму, кантрабанды ды адміністрацыйных мытных правапарушэньняў;
  • прымежны вышук;
  • апавяшчэньне прэзыдэнта ды ўраду аб памежных пагрозах дзяржаўнае бясьпецы;
  • забесьпячэньне органаў дазнаньня й памежнікаў, якія вядуць адміністрацыйную справу;
  • папярэджаньне, выяўленьне й спыненьне хабарніцтва сярод памежнікаў;
  • дазвол пропуску празь дзяржаўную мяжу фізычных асобаў ды транспартных сродкаў у спрошчаным парадку ды па-за пунктамі пропуску;
  • дазвол вылету й пасадкі паветраных суднаў на лётнішчах, не абсталяваных пунктамі пропуску празь дзяржаўную мяжу;
  • падбор і падрыхтоўка памежнікаў;
  • падтрыманьне правапарадку ў органах памежнае службы;
  • падтрыманьне боегатоўнасьці памежных войскаў;
  • нагляд за дзейнасьцю органаў памежнай службы;
  • удзел ва ўстанаўленьні дзяржаўнае мяжы паводле міжнародных дамоваў;
  • падтрыманьне інфраструктуры дзяржаўнае мяжы;
  • разьмяшчэньне й раскватараваньне памежных войскаў;
  • наладжаньне памежных дасьледаваньняў;
  • падача прапановаў аб утварэньні дзяржаўнага абароннага заказу;
  • забесьпячэньне памежнікаў узбраеньнем, тэхнікай ды сродкамі побыту;
  • аказаньне платных паслугаў;
  • падача на разгляд прэзыдэнту парадкаў ды нормаў забесьпячэньня органаў памежнае службы;
  • стварэньне бясьпечных умоваў воінскай службы й працы ў органах памежнае службы;
  • забесьпячэньне прававой абароны й падтрымкі супрацоўнікаў органаў памежнае службы ды іхных сем’яў;
  • ідэалягічная апрацоўка ў органах памежнае службы;
  • падбор і накіраваньне супрацоўнікаў для аховы дыпляматычных прадстаўніцтваў дзяржавы за мяжой;
  • спрыяньне выкананьню ў памежжы заканадаўства аб ахове навакольнага асяродзьдзя й прыродных багацьцяў;
  • прафіляктыка захворваньняў, лячэньне ды санітарны нагляд у памежных войсках[7].

Мінуўшчына

рэдагаваць

15 студзеня 1992 году Вярхоўны Савет ухваліў Пастанову №1417[8] аб стварэньні пры ўрадзе Галоўнае ўправы памежных войскаў, што з 20 верасьня 1991 году падпарадкоўваліся Камітэту дзяржаўнае бясьпекі Беларусі[9]. Пастановаю №93 ад 19 лютага 1992 году ўрад прызначыў першым загадчыкам памежных войскаў Беларусі Яўгена Бачарава[10]. 24 верасьня й 23 кастрычніка 1992 году адбылося ўтварэньне Полацкага й Смаргонскага памежных атрадаў для аховы мяжы з Латвіяй ды Летувою адпаведна.

4 лістапада 1992 году Вярхоўны Савет ухваліў Закон аб дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь[11], а 5 лістапада — Закон аб памежных войсках[12]. Пастановаю ад 11 чэрвеня 1993 году ВС надаў статус дзяржаўнае мяжы межам з Латвіяй, Расеяй ды Ўкраінай. 25 кастрычніка 1993 г. адбылося ўтварэньне асобнай верталётнай эскадрыльлі, 3 студзеня 1994 г. — Пінскага памежнага атраду, а 25 жніўня 1997 г. — Лідзкага. Указам прэзыдэнта ад 25 верасьня 2007 году №448 Дзяржаўны камітэт памежных войскаў быў перайменаваны ў Дзяржаўны памежны камітэт[13].

17 жніўня 2021 году А. Лукашэнка падпісаў Указ № 313 «Аб сьцягу органаў памежнай службы», якім ухваліў яго апісаньне, выяву і Палажэньне аб ім. Згодна з Палажэньнем «сьцяг органаў памежнай службы ўяўляе прастакутнае палотнішча зялёнага колеру даўжынёй 200 см, шырынёй 133 см. Ад цэнтру сьцяга ў яго куты разыходзяцца 4 прамяні цёмна-зялёнага колеру, якія пашыраюцца да канцоў. Шырыня кожнага промня ў цэнтры сьцягу роўная 3/10 шырыні палотнішча. Кожны прамень з 2-х бакоў аблямаваны чырвонымі палосамі, шырыня якіх у цэнтры сьцягу роўная 1/10 шырыні промня. Над ніжняй аблямоўкай кожнага промня разьмешчаныя гарызантальныя палосы — цёмна-зялёнага колеру, шырыня якіх у цэнтры сьцягу роўная 1/10 шырыні промня, і чырвонага колеру, шырыня якіх у цэнтры сьцягу роўная 3/10 шырыні промня. У цэнтры палотнішча разьмешчаная выява геральдычнага знака — эмблемы Дзяржаўнага памежнага камітэту, якая суадносіцца па вышыні з шырынёй сьцягу як 2:3». Паводле 2-га пункту Ўказу, «сьцяг разьмяшчаецца на будынках Дзяржаўнага памежнага камітэту, тэрытарыяльных органаў памежнай службы, органа памежнай службы спэцыяльнага прызначэньня і арганізацыяў, якія забясьпечваюць выкананьне задачаў, ускладзеных на органы памежнай службы, у службовых памяшканьнях Дзяржаўнага памежнага камітэту і дадзеных органаў і арганізацыяў, а таксама ў пунктах пропуску празь Дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь, на памежных заставах, памежных пастах, у іншых падразьдзяленьняхорганаў памежнай службы, якія нясуць службу па ахове Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь»[14].

Пасля пачатку міграцыйнага крызісу кіраўніцтва Дзяржпагранкамітэта, у тым ліку яго старшыня Анатоль Лапо, 2 сьнежня 2021 года трапіла пад санкцыі Эўразьвязу[15], ЗША[16] ды Канады[17]. 20 сьнежня да санкцый ЕС далучылася Швайцарыя[18], а 22 сьнежня — Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Сэрбія, Чарнагорыя[19][20].

  1. ^ Кіруючы састаў. Дзяржаўны памежны камітэт Рэспублікі Беларусь. Праверана 20 лістапада 2020 г.
  2. ^ Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім каштарысе на 2009 год (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (13 лістапада 2008). Праверана 23 верасьня 2010 г.
  3. ^ Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2009 год. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. — Паводле сярэдняе за 2009 год цаны (2803,27) набыцьця даляра за рублі на валютным рынку. Праверана 23 верасьня 2010 г.
  4. ^ Дзяржкампагранвойскаў Беларусі перайменаваны ў Дзяржаўны пагранічны камітэт, пагранвойскі — у органы пагранслужбы. Беларускае тэлеграфнае агенцтва (26 верасьня 2007). Праверана 21 верасьня 2010 г.
  5. ^ Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 сьнежня 2001 г. № 780 (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Праверана 23 верасьня 2010 г.
  6. ^ Тэрытарыяльныя органы памежнай службы (рас.). Дзяржаўны памежны камітэт Рэспублікі Беларусь. Праверана 21 верасьня 2010 г.
  7. ^ Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 верасьня 2007 г. № 448 (рас.) Сайт «Бусел» Праверана 23 верасьня 2010 г.
  8. ^ Пастанова Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь №1417 ад 15 студзеня 1992 г. (рас.) Заканадаўства СНД Праверана 28 верасьня 2010 г.
  9. ^ Пастанова Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ад 20 верасьня 1991 г. № 1095-XII Аб падпарадкаваньні памежных войскаў КДБ СССР, дыслакаваных на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь (рас.) Сайт «Бусел» Праверана 23 верасьня 2010 г.
  10. ^ Пастанова Рады міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 лютага 1992 г. №93 (рас.) Сайт Валерыя Леванеўскага Праверана 28 верасьня 2010 г.
  11. ^ Закон ад 4 лістапада 1992 г. "Аб дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь" (рас.) Сайт Валерыя Леванеўскага Праверана 28 верасьня 2010 г.
  12. ^ Закон ад 5 лістапада 1992 г. "Аб памежных войсках Рэспублікі Беларусь" (рас.) Сайт Валерыя Леванеўскага Праверана 28 верасьня 2010 г.
  13. ^ Гісторыя органаў памежнае службы (рас.). Выканаўчы камітэт Лідзкага раёнуПраверана 28 верасьня 2010 г.
  14. ^ А. Лукашэнка. Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 жніўня 2021 г. № 313 «Аб сьцягу органаў памежнай службы» // Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 20 жніўня 2021 г. Архіўная копія ад 17 жніўня 2021 г. Праверана 21 жніўня 2021 г.
  15. ^ ЕС прыняў пяты пакет санкцый супраць Беларусі ў сувязі з міграцыйным крызісам Наша Ніва Праверана 2021-12-23 г.
  16. ^ ЗША, Канада і Брытанія ўвялі новыя санкцыі супраць Беларусі Праверана 2021-12-11 г.
  17. ^ Backgrounder: Belarus sanctions. Міністэрства міжнародных справаў Канады(en)Праверана 2022-01-02 г.
  18. ^ Searching for subjects of sanctions
  19. ^ Яшчэ некалькі еўрапейскіх краін далучыліся да пятага санкцыйнага пакета Еўразвязу, у тым ліку прарасійская Сербія Наша Ніва Праверана 2021-12-23 г.
  20. ^ Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain countries concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus (анг.). Рада Эўрапейскага зьвязу(be) (2021-12-22). Праверана 2021-12-23 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць