Асобная служба актыўных мерапрыемстваў
Асобная служба актыўных мерапрыемстваў (АСАМ) — орган спэцпрызначэньня Дзяржаўнага пагранічнага камітэту Беларусі для барацьбы з тэрарызмам.
Асобная служба актыўных мерапрыемстваў | |
Эмблема зь 2020 году | |
Гады існаваньня | ад 31 траўня 1993 (31 год таму) |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Падпарадкаваньне | Дзяржаўны пагранічны камітэт Беларусі |
Тып | сілы спэцыяльнага прызначэньня |
Функцыя | контратэрарыстычныя дзеяньні |
Колькасьць | 500—600 чалавек |
Мянушка | АСАМ |
Дзейны камандзір | Ігар Кручкоў |
Мінуўшчына
рэдагавацьАСАМ сфармаваная 31 траўня 1993 року. Ейным першым кіраўніком стаў Генадзь Нявыглас. За ўвесь пэрыяд існаваньня спэцпадразьдзяленьня ягоныя супрацоўнікі затрымалі больш за 1000 парушальнікаў дзяржаўнай мяжы і 6000 нелегальных транзытных мігрантаў. Зь незаконнага звароту выдалена больш за 30 адзінак вагняпальнай зброі, каля 13 000 адзінак боепрыпасаў, значныя аб’ёмы наркатычных і псыхатропных рэчываў[1].
У сувязі зь міграцыйным крызісам на мяжы Асобная служба актыўных мерапрыемстваў (а таксама яе начальнік Ігар Кручкоў) 2 сьнежня 2021 году была ўнесена ў чорны сьпіс Эўразьвязу[2]. Таксама службу ды Кручкова ў свой санкцыйны сьпіс уключыла Швайцарыя[3]. 22 сьнежня да адпаведнага пакету санкцый ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Сэрбія, Чарнагорыя[4][5].
-
Нагрудны знак АСАМ зь 2020 году
Задачы
рэдагавацьАСАМ выконвае наступныя задачы[6]:
- збор інфармацыі пра варожую дзейнасьць на дзяржаўнай мяжы і ў пунктах пропуску церазь яе спэцслужбаў замежных дзяржаваў, экстрэмісцкіх і злачынных груповак, а таксама барацьба зь імі;
- абарона ў экстрэмальных умовах памяшканьняў, транспартных сродкаў ды іншых аб’ектаў апэратыўных органаў;
- правядзеньне выведвальна-пошукавых мерапрыемстваў;
- забесьпячэньне бясьпекі мерапрыемстваў пад эгідай пагранічнага камітэту;
- вызваленьне закладнікаў зь ліку вайскоўцаў пагранічнай службы;
- удзел у правядзеньні спэцыяльных мерапрыемстваў, зьвязаных з рэалізацыяй канкрэтнай апэратыўнай інфармацыі, інфармацыі ўзаемадзейных праваахоўных органаў;
- удзел у вышуку і затрыманьні ўзброеных суполак і асобаў, якія перайшлі ці спрабуюць перайсьці граніцу;
- гарантаваньне бясьпекі кіраўніцтва пагранічнай службы ў часе паездак па краіне і за мяжу;
- гарантаваньне бясьпекі апэратыўнага складу пагранічнай службы пры правядзеньні мерапрыемстваў на дзяржаўнай граніцы;
- гарантаваньне асабовай бясьпекі вайскоўцаў Пагранічных сілаў і сябраў іхніх сем’яў у выпадках, прадугледжаных заканадаўствам.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Спецназ пограничных войск
- ^ ЕС прыняў пяты пакет санкцый супраць Беларусі ў сувязі з міграцыйным крызісам Наша Ніва Праверана 2021-12-23 г.
- ^ Searching for subjects of sanctions
- ^ Яшчэ некалькі еўрапейскіх краін далучыліся да пятага санкцыйнага пакета Еўразвязу, у тым ліку прарасійская Сербія Наша Ніва Праверана 2021-12-23 г.
- ^ Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain countries concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus (анг.). Рада Эўрапейскага зьвязу(be) (2021-12-22). Праверана 2021-12-23 г.
- ^ Отдельная служба активных мероприятий (ОСАМ) пограничных войск Беларуси