Павал Вайцяхоўскі
Павал Вайцяхоўскі (па-польску: Paweł Wojciechowski; нарадзіўся 24 красавіка 1990 году, Уроцлаў, Польшча) — польскі футбаліст, нападнік клюбу «Сьленза». Часьцяком гуляе на пазыцыі крайняга паўабаронцы, мае выдатныя хуткасныя паказчыкі[3].
Павал Вайцяхоўскі | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 24 красавіка 1990[1] (34 гады) | |
Рост | 181 см | |
Вага | 79 кг | |
Пазыцыя | нападнік | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Сьленза | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2008—2010 2010—2012 2012—2014 2014 2014—2015 2015—2017 2017—2018 2018 2018—2022 2022—2023 2023—2024 2024 2024— |
Гээрэнвээн Вілем II Менск Завіша Шахцёр Салігорск Хробры Одра Рух Хожаў Гурнік Лэнчна Рэсовія Сьленза Барыч Сьленза |
9 (2) 20 (2) 13 (5) 6 (0) 11 (2) 48 (9) 3 (0) 9 (0) 92 (36) 29 (2) 12 (8) 0 (0) 13 (9) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ера
рэдагаваць«Гээрэнвээн»
рэдагавацьУ 17 гадоў дэбютаваў у асноўным складзе нідэрляндзкага клюбу «Гээрэнвээн» у матчы супраць АЗ. За свой першы сэзон згуляў 9 матчаў, у якіх забіў 2 галы. За два сэзоны Павал ня здолеў стаць гульцом асноўнага складу клюбу.
«Вілем II»
рэдагавацьПасьля сэзону 2009—2010 гадоў перайшоў у менш моцны клюб «Вілем II» за больш істотнай гульнявой практыкай, пасьля першых некалькіх праведзеных матчаў Вайцяхоўскі вылецеў амаль на год з-за траўмы разрыву крыжападобных зьвязкаў[4]. Пасьля вяртаньня працягваў выступаць за клюб. Пасьля сканчэньня кантракту зь нідэрляндзкім клюбам знаходзіўся на праглядзе ў польскіх клюбах «Лехія» й «Краковія», аднак у абодвух выпадках гульцу не спадабаліся іхныя ўмовы.
«Менск»
рэдагавацьУ жніўні 2012 году перабраўся ў футбольны клюб «Менск», дэбютаваўшы ў матчы супраць бабруйскай «Белшыны»[5]. У менскім клюбе адразу стаў сталым гульцом асноўнага складу, і, правёўшы ўсяго толькі дванаццаць матчаў у чэмпіянаце Беларусі, стаўся адным з найлепшых легіянэраў нацыянальнага спаборніцтва[6]. 30 сакавіка 2013 году ў матчы першага туру супраць клюбу «Тарпэда-БелАЗ» ужо на 8 хвіліне атрымаў цяжкую траўму ў проціборстве з Анры Хагушам[7]. Паводле абсьледваньня выявілася, што былі пашкоджаны пярэднія крыжападобныя зьвязкі, а таксама частковае пашкоджаньне сярпка сустаўнога[8]. Паводле першапачатковага прагнозу польскі легіянэр з такім пашкоджаньнем выбыў на месяц, аднак траўма аказалася больш сур’ёзнай таму Павал был вымушаны прапусьціць увесь сэзон.
«Завіша»
рэдагаваць8 студзеня 2014 году стаў гульцом быдгаскай «Завішы»[9]. Правёў за «Завішу» 6 гульняў і ў жніўні 2014 году перайшоў у салігорскі «Шахцёр»[10]. У красавіку 2015 году пакінуў «Шахцёр» па ўзаемнай згодзе бакоў[11].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Pawel Wojciechowski // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б 90minut.pl (пол.) — 2003.
- ^ Сергей Рожок: «Войцеховски изъясняется на ломаном русском, но все понимают». Goals.by
- ^ Павел Войцеховски. Footballtop.ru
- ^ Новобранец «Минска» Павел Войцеховски: команда еще не потеряла шансы на четвертое место. «Прессбол»
- ^ Лучшие легионеры 2012 года: Коломыц, Войцеховски, Фигередо. Football.by
- ^ Павел Войцеховски: «Молюсь, чтобы все было в порядке с крестообразными»(недаступная спасылка)
- ^ Павел Войцеховски: Войцеховски выбыл как минимум до конца апреля
- ^ Paweł Wojciechowski piłkarzem Zawiszy (пол.)
- ^ Солигорский «Шахтер» заявил Войцеховски и Миколюнаса (рас.)
- ^ Павел Войцеховски покинул «Шахтер» (рас.)
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Профіль на афіцыйным сайце ФК «Менск» (рас.)
- Профіль на сайце transfermarkt.de (анг.)
- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)