Арт Сядзіба
«Арт Сядзі́ба» — гэта культурніцкая пляцоўка і грамадзкая арганізацыя, якая нарадзілася напрыканцы 2011 году ў Менску, зь ініцыятывы беларускіх творцаў і грамадзкіх дзеячаў, у тым ліку Францішка Вячоркі, Паўла Белавуса ды іншых[1].
«Арт Сядзі́ба» | |
Дата ўтварэньня | 24 сьнежня 2011 (12 гадоў таму) |
---|---|
Тып | культурніцкае |
Юрыдычны статус | грамадзкае аб’яднаньне |
Месцазнаходжаньне | Менск |
Дзейнічае ў рэгіёнах | Беларусь |
Афіцыйныя мовы | беларуская |
Гісторыя
рэдагавацьГэты разьдзел ўтрымлівае застарэлыя зьвесткі.
|
«Арт Сядзіба» на «Гарызонце» і ціск уладаў
рэдагавацьПершая «Арт Сядзіба» распачала працу 24 сьнежня 2011 году ў ГД «Гарызонт». 24 чэрвеня паступіў загад вызваліць памяшканьне, якое займала творчая ўстанова.
Наступнае памяшканьне арганізацыя арандавала па праспэкце Пушкіна, 28а. Аднак 28 верасьня канцэрт Лявона Вольскага не адбыўся — МНС апячатала памяшканьне.
Новая доўгатэрміновая дамова на трэцяе памяшканьне была падпісана 20 лістапада. Арэнда была праплочана на 2 месяцы наперад. Аднак 6 сьнежня атрымана «прапанова скасаваць дамову» з ААТ «РефОйлПродукт» у сувязі з «экстрэмальнай сітуацыяй». Афіцыйнай падставай быў той факт, што памяшканьне спатрэбілася ўласьніку, ААТ «Сукно», «для ўласных патрэбаў»".
Раней «Арт Сядзіба» 8 месяцаў працавала ў памяшканьні заводу «Гарызонт». Там пасьпелі адбыцца дзясяткі сустрэчаў зь вядомымі музыкамі, мовазнаўцамі, гісторыкамі. У ліпені 2012 году беларускамоўная прастора пазбавілася магчымасьці арэндаваць памяшканьне, як мяркуюць яе стваральнікі, у сувязі з тым, што права на выступ у «Арт Сядзібе» мог атрымаць кожны. У верасьні 2012 сытуацыя паўтарылася: «Арт Сядзібу» зноўку пазбавілі памяшканьня[2].
«Арт Сядзіба» ў падпольным фармаце
рэдагавацьКаля году «Арт Сядзіба» была вымушана існаваць паўпадпольна: пляцоўка месьцілася ў звычайнай двухпакаёвай кватэры ў цэнтры Менску[3], непадалёк ад парку Горкага. За гэты час у падпольным памяшканьні правялі каля сотні мерапрыемстваў: ад кватэрнікаў да сэмінараў, моўных лекцыяў і прэс-канфэрэнцыяў.
Вяртаньне ў фармат адкрытай культурнай пляцоўкі
рэдагавацьЗ кастрычніка 2013 году «Арт Сядзіба» ўзнавіла сваю дзейнасьць як культурная пляцоўка ў Менску на завулку Інструмэнтальным, 6.
Заснавальнікі
рэдагаваць- Стас Бабайцаў
- Франак Вячорка
- Павал Белавус
- Пётра Клюеў
- Зьміцер Афанасенка (AMAROKA)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Мікіта Броўка. (2012-05-13) Пра «Арт Сядзібу» знялі дакументальны фільм (бел.). Новы час. Праверана 2020-02-09 г. Архіўная копія ад 2020-02-09 г.
- ^ «Арт-сядзібу» зачынілі трэці раз (+фота)
- ^ «Арт-сядзіба» прытуліла беларускамоўных рэпераў
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Арт Сядзіба ў Facebook
- Арт Сядзіба у X
- Арт Сядзіба ў VK
- Арт Сядзіба на YouTube