Дзедзіч
«Дзедзіч» — берасьцейскае абласное маладзёвае грамадзкае аб’яднаньне, утворанае ў лістападзе 1999 году студэнтамі Берасьцейскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Атрымала рэгістрацыю ад Ўправы юстыцыі ў 2002 годзе, у 2006-м пазбавілася яе пастановай суду. 23 верасьня 2010 году рэгістрацыю аднавілі[1]. Выдае аднайменную газэту і часопісы «Купалінка»[2], «Эўраклюб»[3] і «Юбілейка»[4].
«Дзедзіч» | |
Дата ўтварэньня | лістапад 1999 |
---|---|
Тып | маладзёвае |
Юрыдычны статус | грамадзкае аб’яднаньне |
Мэта | Абарона зацікаўленасьцяў моладзі Берасьцейскай вобласьці |
Месцазнаходжаньне | Берасьце |
Дзейнічае ў рэгіёнах | Берасьцейская вобласьць |
Старшыня | Зьміцер Шыманскі |
Кіроўны орган | Рада |
Сайт | www.dzedzich.org |
Праграмы
рэдагаваць- інфармацыйнае агенцтва «Dzedzich Week-News»
- экалягічны сэктар
- культурны сэктар
- маладзёвы інфармацыйны цэнтар
- маладзёвыя абмены
- цэнтар роўнага навучаньня
- праграма працы з валянтэрамі
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Зарэгістравалі берасьцейскі «Дзедзіч» // Наша Ніва, 24 верасьня 2010 г. Праверана 29 сакавіка 2013 г.
- ^ https://web.archive.org/web/20160423115037/http://dzedzich.org/wp/samvydat/kupalinka/
- ^ https://web.archive.org/web/20160423115634/http://dzedzich.org/wp/samvydat/euroklub/
- ^ https://web.archive.org/web/20160423123949/http://dzedzich.org/wp/samvydat/jubilejka/