Оскар Ліндбэрг

швэдзкі хакеіст

О́скар Лі́ндбэрг (па-швэдзку: Oscar Lindberg; нар. 29 кастрычніка 1991 году) — швэдзкі хакеіст, нападнік клюбу «Шэлефтэо АІК» і нацыянальнай зборнай Швэцыі. Разам з нацыянальнай камандай станавіўся чэмпіёнам сьвету ў 2013[2] і 2017 гадах. Раней гуляў за «Нью-Ёрк Рэйнджарз», «Вэгас Голдэн Найтс» і «Атава Сэнатарз» з Нацыянальнай хакейнай лігі. Пасьля НХЛ вярнуўся ў Эўропу, дзе абараняў колеры швайцарскага «Цуга»[3], але праз год далучыўся да маскавіцкага «Дынама» з Кантынэнтальнай хакейнай лігі[4]. Як вольны агент у 2022 годзе вярнуўся ў Швайцарыю, стаўшы хакеістам клюбу «Бэрн».

Оскар Ліндбэрг
Рост 183 см
Вага 85 кг
Пазыцыя нападнік
Кідок/Ловы левы[d]
Грамадзянства
Дата нараджэньня 29 кастрычніка 1991(1991-10-29)[1] (33 гады)
Месца нараджэньня
Клюб Шэлефтэо АІК
Выступаў за
Драфт НХЛ 57, 2010
Фінікс Каётыз
Гульнявая кар’ера 2009 — цяпер

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць