Оршанский вестник (1915)
«Оршанский вестник» — штодзённая грамадзка-палітычная газэта была ўтвораная ў 1915 годзе, была органам Расейскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі й Бунда.
Оршанский вестник | |
Тып | штодзённая |
---|---|
Галоўны рэдактар | Хаім Маісеявіч Іоселевіч |
Заснаваная | 10 лютага 1915 |
Закрытая | 9 красавіка 1918 |
Палітыка | Расейская Аб’яднаная Саціял-Дэмакратычная партыя і Бунд |
Мова | расейская і беларуская, польская, ідыш |
Штаб-кватэра | Ворша, Магілёўская вул. |
Выдавалася зь 10 лютага 1915 да 9 сакавіка 1918 году ў Воршы на чатырох мовах: расейскай, беларускай, польскай і ідыш. Рэдактар-выдавец газэты Хаім Маісеявіч Іоселевіч — уласьнік друкарні ў Воршы[1]. Выйшла 1040 нумароў[2]. Адрас рэдакцыі: Ворша, Магілёўская вул. 64.
Газэта асьвятляла мясцовыя навіны, унутранае й міжнароднае становішча краіны, падзеі на франтах 1-й сусьветнай вайны. Прыхільна сустрэла Лютаўскую рэвалюцыю 1917 году, агітавала за падтрымку Часовага ўрада, скліканьне Ўстаноўчага сходу й вайну да пераможнага канца. Выступіла супраць кастрычніцкага перавароту 1917 г. Інфармавала пра беларускі нацыянальны рух, выступленьне ў Воршы Першага таварыства беларускай драмы і камэдыі (паведамленьні «Сярод беларусаў», «Беларускія спэктаклі» і інш.). Друкавала лірычныя вершы, апавяданьні і нарысы мясцовых аўтараў.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Фабрично-заводскія предпріятія Россійской Имперіи / подъ наблюденіемъ Редакціоннаго Комитета, состоящаго изъ членовъ Совѣта съѣздовъ представителей промышленности и торговли. / Составил Л. К. Езіоранскій. — Изданія годъ первый. — С.-Петербургъ: Изданіе Торгового дома "А. Срока и К°" , Т-во "Справочникъ", 1909. — С. № 1058«З». — 1443 с.
- ^ Газэты Беларусі, 1776 — 1975. / Склад.: Л.М.Няхайчык і інш. ; Навук. рэд. В.У.Скалабан. — Бібліяграфічны паказальнік.. — Менск: Нацыянальная кніжная палата Беларусі, 2003. — С. 118 (№ 996). — 322 с. — 700 ас. — ISBN 985-6020-28-X
Літаратура
рэдагаваць- Васілеўскі, Д. З гісторыі Аршанскага друку. // Наш Край : штомесячнік Цэнтральнага Бюро Краязнаўства пры Інстытуце Беларускай Культуры. — люты—сакавік 1927. — № 6—7 (21—22). — С. 76—80.
- Газеты Беларусі, 1776—1975: Рэтрасп. бібліягр. паказ. / Склад. Л. М. Няхайчык і інш.; Навук. рэд. В. У. Скалабан. — Менск: Нацыянальная кніжная палата Беларусі, 2003. — С. 118 (№ 996). — 322 с. — 700 ас. — ISBN 985-6020-28-X
- Конан. У. М. «Оршанский вестник». Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11: Мугір — Паліклініка. — 560 с. — ISBN 985-11-0188-5 С. 451
- Сяменчык. Мікалай. «Оршанский вестник». Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 5: М — Пуд. — 592 с. — ISBN 985-11-0141-9 — С. 359.
- Газеты дореволюционной России 1703 — 1917. Каталог. / Т.В. Акопян і інш.. — Санкт-Петербург: «Российская национальная библиотека», 2007. — С. 271 (№ 3427). — 592 с. — 500 ас. — ISBN 978-5-8192-0343-9
- Документы и материалы по истории Белоруссии (1900—1917) / В. Н. Перцев, И. С. Кравченко, Е. П. Лукьянова, А. И. Воронова. — Менск: Академия наук БССР, 1953. — Т. 3. — С. 816, 834, 835, 882, 888, 905, 910. — 1020 с. — 4000 ас.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- «Оршанский вестник» у фондзе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
- Віцебская абласная бібліятэка. Сьпіс лічбавых дакумэнтаў.
- Воспоминания Иоселевича. Ч.5
- Ігар Казьмерчык. (10 лютага 2024) Неверагодная гісторыя першай у Оршы газеты «Аршанскі веснік» Гэты дзень у гісторыі. Аршанскі рэгіянальны партал.